Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Новая перамога любанскіх артыстаў

 
У мінулую суботу ў Мар’інай Горцы прайшоў XV абласны фестываль народнай творчасці “Напеў зямлі маёй”.

Традыцыйна падчас фэста свае нумары прадстаўляюць калектывы аматарскай творчасці, якія маюць званне заслужаных, народных і ўзорных або актыўна удзельнічаюць у культурным жыцці раёна і вобласці.

Сёлета гонар Любанскага раёна на прэстыжным конкурсе абаранялі ўзорны фальклорны ансамбль “Верабейкі” і клуб аматараў народных традыцый “Напарачка”. Любанскія артысты прадставілі на фэсце танцавальна-абрадавую кампазіцыю “Лявоніха з карцінкамі” на аснове народных традыцый нашага раёна. Журы конкурса на чале з народным артыстам Беларусі Ігарам Лучанком высока ацанілі майстэрства любанскіх танцораў. Па выніках фестывалю нашы калектывы адзначылі Дыпломам у намінацыі “За зберажэнне і развіццё фальклорных традыцый рэгіёна” і ў якасьці прыза ўручылі камп’ютар.

Гран-пры конкурсу і новы мікрааўтобус гэтым разам уехалі ў Клецк. Дарэчы, у 2014 годзе “Верабейкі” разам з народным ансамблем народнай песні “Ярыца” Любангскага РЦК і аўтэнтычным фальклорным гуртом “Журавушка” з Ямінску ўжо станавіліся пераможцамі данага фэсту.

 

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://lluban.by/by/kultura-news-by/view/novaja-peramoga-ljubanskix-artystau-11030/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна Усе правы абаронены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоўка УП "БелТА"