Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Абмеркавалі тэму выхавання дзяцей

 
У чарговы раз настаяцель храма Казанскай іконы Божай Маці г. Любані Андрэй Еўшаль сустрэўся з педагогамі трэцяй гарадской адзінаццацігодкі.

 

Размова вялася на тэму духоўна-маральнага выхавання падрастаючага пакалення. Настаўнікі з цікавасцю выслухалі свяшчэннаслужыцеля, прагледзелі пазнавальны відэафільм, а затым дзяліліся сваімі меркаваннямі ў гэтым накірунку, прыводзілі прыклады з уласнага вопыту. У тым ліку закранулі надзённае пытанне ўплыву разнастайных сучасных гаджэтаў на школьнікаў.

У рэшце рэшт усе ўдзельнікі сустрэчы сышліся на думцы, што павінна быць наладжана актыўная сумесная дзейнасць прадстаўнікоў духавенства і сферы адукацыі па выхаванні не толькі дзяцей, але і некаторых бацькоў.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://lluban.by/by/kalejdaskop-by/view/abmerkavali-temu-vyxavannja-dzjatsej-11688/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна Усе правы абаронены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоўка УП "БелТА"