Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Пасадачны матэрыял быў запатрабаваны

 
Штогадовая выстава ладзілася ў сталічным футбольным манежы з 21 па 24 сакавіка. Там можна было купіць мноства тавараў. У тым ліку і з любанскай «прапіскай»: дэкатарыўны пасадачны матэрыял Соснаўскага ляснога пітомніка, а таксама мёд і праполіс.

У цэлым лесаводы Любаншчыны за чатыры дні работы выставы атрымалі ад продажу тавару без малога 2 300 рублёў, у тым ліку 420 руб. – за прадукцыю пчалярства. Асабліва ахвотна жыхары і госці Мінска для азелянення прысядзібных участкаў набывалі разнастайныя саджанцы: туі, ядлоўца, піхты, барбарыса, вейгелы, гартэнзіі, самшыта і інш. Усяго было прададзена 490 вазонаў з імі.

 

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://lluban.by/by/economy-by/view/pasadachny-materyjal-byu-zapatrabavany-11615/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна Усе правы абаронены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоўка УП "БелТА"