Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Адным з лепшых работнікаў прамысловай сферы па выніках работы за мінулы год стаў Іван ЛАКІДОН

 
Адным з лепшых работнікаў прамысловай сферы па выніках работы за мінулы год стаў Іван ЛАКІДОН.

Іван Аляксандравіч – баец жывёлы 4 разраду жывёлазабойнага пункта Любанскага райспажыўтаварыства. Калі ўладкаваўся на працу, перш чым прыступіць да выканання сваіх абавязкаў, на працягу месяца праходзіў тут навучанне. І вось ужо пяты год шчыруе на бойні.

Магутнасць жывёлазабойнага пункта – 4 тоны ў змену, усяго тут працуе тры байцы. Некаторыя думаюць, што такая прафесія надта цяжкая ў маральным плане, аднак Іван Лакідон з гэтым не пагаджаецца і кажа, што нічога жудаснага ў ёй няма. «Гэта звычайная работа, хтосьці ж павінен тут працаваць», – канстатуе ён.

 

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://lluban.by/by/economy-by/view/adnym-z-lepshyx-rabotnikau-pramyslovaj-sfery-pa-vynikax-raboty-za-minuly-god-stau-ivan-lakidon-11472/
Афiцыйны сайт газеты Любанскага раёна Усе правы абаронены © 2018 Голас Любаншчыны. Распрацоўка УП "БелТА"