Выезд ІПГ: грунтоўна, змястоўна, канструктыўна

Власть
20 сентября 2024
188

Інфармацыйна-прапагандысцкая група з ліку кіраўнікоў і спецыялістаў служб, арганізацый Любаншчыны на чале са старшынямі райвыканкама Віталіем Платуном, райсавета дэпутатаў Андрэем Драбудзька і дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аксанай Ільковіч сустрэлася з жыхарамі аграгарадка М. Гарадзяцічы.

А перш, чым весці грунтоўную размову, удзельнікі наведалі шэраг сацыяльна значных аб’ектаў, размешчаных на тэрыторыі Малагарадзяціцкага сельскага савета, каб глыбей уведаць, як яны функцыянуюць, ці маюцца якія недахопы. І першы прыпынак – Палічынская школа, якая сёлета пераўтворана з сярэдняй у базавую з-за малакамплектнасці. Тым не менш ва ўстанове ўтульна і акуратна, ёсць прасторная спартыўная зала для заняткаў фізкультурай, створаны музейны пакой, дзе рабяты могуць пазнаёміцца з побытам продкаў. І члены ІПГ гэта станоўча ацанілі. Адзначылі і парадак у Малагарадзячыцкай СШ – і ў класных кабінетах, і на харчблоку, і ў актавай зале – усюды пануе чысціня і асаблівая атмасфера светлага дзяцінства.

Як дзейнічаюць установы культуры на вёсцы, паглядзелі на прыкладзе мясцовых СДК. І ўпэўніліся, што, у прыватнасці, Малагарадзяціцкі не існуе, а жыве разнастайным і цікавым жыццём, багатым на падзеі і мерапрыемствы. Там дзейнічаюць аб’яднанні па інтарэсах, якія наведваюць як дзеці, так і дарослыя. І актыўна ўдзельнічаюць у раённых творчых конкурсах, спартыўных спаборніцтвах. Бібліятэка таксама з’яляецца своесаблівым цэнтрам прыцягнення і духоўнага выхавання.

Так бы мовіць, дакрануўшыся да сельскай культуры, прадстаўнікі інфармацыйна-прапагандысцкай групы пацікавіліся, як абстаяць справы ў вясковых магазінах райспажыўтаварыства, установах аховы здароўя, як у сельсавеце наладжана работа з насельніцтвам, як вядзецца добраўпарадкаванне наеленых пунктаў. Іншымі словамі, узброіліся патрэбнай інфармацыяй, каб весці канструктыўны дыялог падчас сустрэчы з грамадзянамі.

А пачаўся ён з абмеркавання актуальнай тэмы, прысвечанай Дню народнага адзінства і той гістарачынай падзеі, якая мела месца 17 верасня 1939 года. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Таццяна Аляксеева акцэнтавала ўвагу прысутных, што сіла беларускага народа ў адзінстве. Менавіта яно і адданасць Айчыне дапамагае выстаяць у самых цяжкіх абставінах, захаваць непахіснасць і самадастатковасць нацыі і дзяржаўнасці.

У працяг размовы слова ўжо ўзялі вяскоўцы. Як высветлілася, у іх наспела нямала пытанняў. І яны былі адрасаваны прадстаўнікам раённай улады. Адзін з першых зваротаў датычыўся асфальтавання тэрыторыі каля Малагарадзяціцкага Дома культуры, на што старшыня райвыканкама Віталій Платун адказаў: у наступным годзе будзе выканана. Таксама прагучалі просьбы аб садзейнічанні ва ўборцы дзвюх смеццезвалак у аграгарадку, прыдарожных палос ад бярвенняў і парубачных рэшткаў, зносе старога будынка па вул. Першамайскай (каля школы), прадаўжэнні працоўнага дня ў аддзяленні сувязі, працаўладкаванні шматдзетнай матулі і іншыя. Усе яны не засталіся непачутымі, занатаваны для дэталёвага вывучэння і прыняцця адпаведных мер.

Да слова, завяршылася сустрэча на станоўчай ноце: жыхар в. Дварэц падзякаваў кіраўніцтву раёна і Любанскага РЭС за вырашэнне пытання пра падключэнні электраацяплення.

   


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio