Сваімі ўражаннямі пасля Усебеларускага народнага сходу падзяліўся дэлегат ад Любанскага раёна – старшыня Рачэнскага сельскага Савета Юрый Ісуноў

Власть
3 мая 2024
92

Ён выступіў перад любанчанамі, якія сабраліся ў Сароцкім Доме культуры на агульнанацыянальную прэм’еру ваенна-гістарычнай драмы «Час вярнуцца». Фільм, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі, распавядае пра мужнасць і гераізм нашага народа ў Вялікай Айчыннай, падрыхтоўку легендарнай аперацыі «Баграціён», што была рэалізавана дзякуючы актыўнаму партызанскаму руху. Яскрава адлюстраваны падзеі мінулага, як беларусы вызвалялі сваю Айчыны ад фашысцкай навалы.


–Перакананы, наш народ заўсёды гатовы адказаць на любы выклік і бараніць свой любы куток, – зазначыў Юрый Ісцноў. – І тыя важныя для краіны дакументы, што разгледжаны і зацверджаны на маштабным форуме, – пепшае пацвярджэнне таго. Наша краіна міралюбівая, але адпор заўсёды дасць, выкарыстаўшы ўвесь наяўны патэнцыял. І гэта павінны разумець і сябры, і ворагі.

Юрый Міхайлавіч падзяліўся, што застаўся ўражаны эмацыянальнай прамовай Кіраўніка дзяржавы, яго стаўленнем да існуючых праблем і жаданнем захаваць мір і суверэнітэт у рэспубліцы, абраны курс сацыяльна-эканамічнага развіцця.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio