Акцэнт на важныя пытанні. Напярэдадні адзінага дня інфармавання насельніцтва ў Любанскім райвыканкаме прайшла інструкцыйна-метадычная нарада

Власть
18 сентября 2024
41

З удзелам ідэалагічнага актыву, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аксаны Ільковіч абмеркаваны актуальныя тэмы. Асноўная – “Мы разам назаўсёды: да 85-годдзя ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР”. У фармаце відэаканферэнцыі яе асвяціў з навуковага погляду і пазіцыі гістарычнай праўды загадчык аддзела навейшай гісторыі Беларусі, кандыдат гістарычных навук інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Сяргей Траццяк. Разам з ім удзельнікі нарады здзейснілі экскурс у мінулае, прааналізавалі перадумовы важнай для нашай краіны падзеі. Прыгадалі той няпросты шлях, які давялося прайсці нашым суайчыннікам.

Пасля заключэння ў 1921 годзе Рыжскага мірнага дагавора беларускі народ спазнаў трагедыю нацыянальнага раз'яднання. Звыш 110 тыс. квадратных кіламетраў заходніх беларускіх зямель, на якіх пражывала каля 4,5 млн чалавек, апынуліся ўключаны ў склад Польшчы. На акупаваных тэрыторыях, якія палякі называлі “крэсы ўсходні”, яны паводзілі сябе як каланізатары. А тых, хто спрабаваў супрацьстаяць паланізацыі каралі. У 1934 годзе ў Бярозе-Картузскай з'явіўся канцэнтрацыйны лагер, дзе ў жудасных умовах утрымліваліся тысячы такіх грамадзян, як небяспечных элементаў для акупантаў. Праз гэту фабрыку смерці, на жаль, прайшлі многія беларусы, якія, так бы мовіць, змагаліся за права “людзьмі звацца”.

І гэта было недарма – справядлівасць перамагла. Пасля пачатку другой сусветнай вайны 1 верасня 1939 года Польшча пацярпела хуткае паражэнне ў вайне з Германіяй. А 17-га ў абстаноўцы краху Польскай дзяржавы Чырвоная Армія ўвяла войскі на тэрыторыю Заходняй Беларусі. Гэты вызваленчы паход вырашыў лёс нашай краіны: пачалося аб’яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі.

Сёння, праз 85 гадоў пасля той падзеі, наш народ па-ранейшаму адзіны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай і суверэннай дзяржавы. “І так павінна быць заўсёды, каб супрацьстаяць знешнім выклікам і пагрозам, санкцыённаму ціску і інфармацыйнай вайне, зберагчы спадчыну і перадаць яе наступным пакалення”, – адзначылі ўдзельнікі нарады.

У працяг размовы ўвага была акцэнтавана на папярэджанні пажараў і надзвычайных сітуацый у жылым фондзе і прыродных экасістэмах. Прадстаўнікі абласнога ўпраўлення і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях давялі сумную статыстыку і нагадалі алгарытм прафілактычнай работы з насельніцтвам па прадухіленні ўзгаранняў, якія прыносяць вялікія страты, а часта ставяць пад пагрозу і чалавечае жыццё.

Яшчэ адной прычынай смяротнасці ад знешніх прычын з’яўляюцца суіцыды. На шчасце, сёлета ў нашым раёне намецілася станоўчая тэндэнцыя, і такіх выпадкаў зарэгістравана менш, чым летась, падкрэсліла намеснік старшыні райвыканкама Тамара Дамашэвіч. Тым не менш трэба быць уважлівымі да тых, хто побач, каб пазбегнуць трагедый.




pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio