У сакавіку на Любаншчыне сям'ю стварылі восем пар

Общество
12 апреля 2024
115

Адна з самых значных падзей у жыцці чалавека – гэта, канешне, стварэнне сям’і, якая павінна стаць надзейным прытулкам, крыніцай шчасця, надзеі і натхнення.

У сакавіку на Любаншчыне такая добрая нагода выдалася ў васьмі пар. У чатырох з іх абое маладажоны ўпершыню стварылі сямейны саюз. У астатніх у нявесты альбо жаніха ўжо меўся папярэдні вопыт уступлення ў шлюб.

Што да ўзросту, то на момант рэгістрацыі адносін самым юным віноўнікам урачыстасці споўнілася: прадстаўніку моцнай паловы – 20, прыгожай – 18, а старэйшым – адпаведна 42 і 37. У адрас ўсіх маладажонаў гучалі самыя цёплыя пажаданні, і няхай яны абавязкова споўняцца. Сумеснае жыццё кожнай пары будзе напоўненым каханнем і радасцю, сагрэтае цяплом святлом дамашняга ачага.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio