Святкаванне працягваецца на партызанскім востраве Зыславе

Общество
3 июля 2024
292

Востраў Зыслаў – гэта легендарнае месца, слава пра якое разнеслася далёка за межы нашага раёна. З пачатку вайны ён стаў востравам няскораных. І да сённяшняга дня захоўвае памяць пра тое, як лясныя воіны мужна змагаліся з ворагам, давалі адпор карнікам.











Звычайна на Зыславе ціха, толькі сосны перашэптваюцца пад лёгкiм павевам ветрыку, быццам прыгадваючы мінулае. А сёння гэты спакой парушылі гукі музыкі, дзіцячы смех, цудоўныя песні і словы віншаванняў з нагоды 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захонікаў, Дня Незалежнасці краіны. Востраў стаў адной з пляцовак для святкавання значных дат, сабраўшы і любанчан, і гасцей нашага краю, для якіх словы Айчына і Мір не пусты гук. Яны ўдзячныя пакаленню пераможцаў за магчымасць жыць, марыць, ствараць у свабоднай, суверэннай дзяржаве.














pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio