Свята, прысвечанае Дню Незалежнасці, 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 100-годдзю Любанскага раёна, працягнулася ў гарадскім парку культуры і адпачынку

Общество
3 июля 2024
44

Шматлікія госці маглі ўзгадаць гісторыю роднага краю, яго знакамітых землякоў, дакрануцца да традыцый, наведаўшы такія выставы, як “Мой край – майго сэрца любоў”, “Кветкі Радзімы маёй”, Галерэю майстроў і інш. Народныя ўмельцы дэманстравалі сваё мастацтва: вышыўку, ганчарныя вырабы, народныя строі, выцінанку. Мноства лакацый  падрыхтавала раённая бібліятэка імя І. Муравейкі: “Горад, у якім я жыву”, “Чаяванне з пісьменнікам”, “Этнавандроўка по родным краі”, “Дарогамі вайны”, краязнаўчую гульню “Край над Арэсай-ракой”. Кузьміцкія, соснаўскія кулінары частавалі традыцыйнымі стравамі, а таксама можна было паласавацца наварыстай юшкай і салдацкай кашай. У канцэртнай праграме “Слаўлю цябе, Беларусь незалежная” ўдзел прынялі не толькі мясцовыя артысты, а і моладзь з Някрасаўскага раёна Расіі.






















pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio