Насустрач перапiсу насельнiцтва

Общество
21 марта 2018
80
Насустрач перапiсу насельнiцтва

 

Створана часовая раённая камісія па перапісе насельніцтва, у якую ўвайшлі прадстаўнікі многіх устаноў і арганізацый Любаншчыны. А ўзначаліла яе намеснік старшыні райвыканкама Тамара Дамашэвіч. Падчас першага пасяджэння яна адзначыла, што важная грамадская кампанія ў нашай краіне пройдзе ў наступным годзе. Але рыхтавацца да яе неабходна ўжо зараз, каб правесці перапіс якасна і атрымаць дакладную інфармацыю па колькасці насельніцтва, яго дэмаграфічных характарыстыках, а таксама сацыяльна-эканамічных параметрах (занятасці, адукацыі жыхароў і г.д.). Без ведання гэтых паказчыкаў немагчыма будаваць планы на будучае, прымаць рашэнні аб размяшчэнні працоўных рэсурсаў, фарміраванні бюджэту, выдзяленні сродкаў на ахову здароўя, культуру, спорт і іншыя сферы і накірункі дзейнасці. Таму такая пільная ўвага да перапісной кампаніі.

Тамара Мікалаеўна агучыла яе новаўвядзенні. Так, з’явіцца магчымасць пакінуць даныя пра сябе самастойна праз інтэрнэт. Часовы персанал, які правядзе абход дамоў і кватэр, упершыню ў сваёй рабоце выкарыстае планшэты з загружанымі ў іх электроннымі перапіснымі лістамі і картамі ўчасткаў з адрасамі і контурамі дамоў. Што, вядома, аблегчыць працу і дазволіць зменшыць час на апытанне кожнага рэспандэнта. Тыя, хто пажадае, змогуць скарыстацца магчымасцю адказаць на пытанні ў стацыянарных пунктах.

Таксама Т.М. Дамашэвіч звярнула ўвагу прысутных на тое, што і абласным, і раённым каляндарным планам па падрыхтоўцы і правядзенні перапісу насельніцтва прадугледжаны шэраг арганізацыйных мерапрыемстваў, таксама абавязкова інфармацыйна-растлумачальная работа. Ужо зараз, так сказаць, на падрыхтоўчым этапе, удакладняюцца назвы і межы населеных пунктаў раёна, вуліц, нумерацыя дамоў і кватэр. Сельскімі Саветамі і жыллёва-камунальнай гаспадаркай праводзяцца сустрэчы і гутаркі з уласнікамі прыватных дамоў з тым, каб яны замянілі старыя аншлагі (таблічкі з назвай вуліцы і нумарам дома) на новыя, максімальна заўважныя.

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio