Калектыў рэстарана “Арэса” Любанскага райспажыўтаварыства стаў пераможцам агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю харчавання механізатараў

Общество
19 сентября 2024
90

Прыемная навіна для калектыву рэстарана “Арэса” Любанскага райспажыўтаварыства: ён стаў пераможцам агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю харчавання механізатараў.


Пэўна ніхто не будзе аспрэчваць тое, што ў аграрыяў гарачая пара гэта не толькі жніво. Па сутнасці асабліва клопатны час у іх з ранняй вясны і да позняй восені. Адразу сяўба яравых, потым нарыхтоўка кармоў, следам жніво, азімая пасяўная кампанія… І, канешне, важна, каб для вяскоўцаў былі створаны аптымальныя ўмовы для руплівай працы. У тым ліку прадугледжана гарачае харчаванне. Згадзіцеся, калі работнік сыты, то і шчыруе ён з ахвотай, вынікова.

Таму ў гаспадарках нашага раёна гэтаму надаецца вялікая ўвага. У большасці сельгаспрадпрыемстваў заключаны дагаворы на прыгатаванне гарачых абедаў з райспажыўтаварыствам. І працаўнікі грамадскага харчавання штодзень рыхтуюць смачныя стравы для вяскоўцаў. У прыватнасці, повары рэстарана “Арэса” забяспеваюць імі на працягу ўсяго сезону звыш 300 аграрыяў. Старараюцца, каб яны былі задаволены. Пагэтаму і меню карэкціруюць з улікам іх пажаданняў. А пры гатаванні  ежы праяўляюць не толькі сваё майстэрства і прафесіяналізм, накопленыя за больш як 20 гадоў, а і ўкладваюць часцінку душы.

Нездарма праца руплівых павароў адзначана як на абласным, так і на рэспубліканскі узроўні. А павіншаваць іх з такой нагоды завіталі кіраўнік галіновага прафцэнтра Аксана Герашчанка са старшынёй Мінскай абласной прафсаюзнай арганізацыі  работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва Святланай Воўчанка.

–Галоўныя крытэрыі пры вызначэнні пераможцаў агляду-конкурсу –якасць прыгатавання ежы, умовы, у якіх працуюць работнікі грамадскага харчавання, адсутнасць скаргаў з боку аграрыяў і, безумоўна, нагрузка на калектыў (колькасць чалавек, для якіх рыхтуюць абеды, перыядычнасць), – зазначыла Аксана Герашчанка. – І усе калектыў рэстарана выканаў, дзякуючы добрасумленнасці і адказнасці. Таму і ўзнагароды – Дыплом і Ганаровая грамата з грашовым дадаткам – заслужаныя.

Павары нават расчуліліся ад добрых слоў і паабяцалі і далей карміць хлебаробаў, якія забяспечваюць харчовую бяспеку краіны, толькі смачнай і здаровай ежай.





pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio