Дзявятнаццаць разоў гучаў марш Мендэльсона ў мінулым месяцы

Общество
9 июля 2024
104

Менавіта столькі і створана на Любаншчыне сем’яў – новых ячэек грамадства.

Варта заўважыць, для абодвух маладажонаў шлюб стаў першым у сямі выпадках, а вось паўторным – у васьмі. Што да ўзросту, то самым юным жаніху і нявесце на момант рэгістрацыі адносін споўнілася па 21 году, больш сталым і мудрым – адпаведна 50 і 48. Але галоўнае, бадай, ні якія лічбы ў пашпарце, а стан душы і пачуцці. Таму зычым іх захаваць і адчуваць толькі радасць ад здзейсненага важнага крока. Шчасця ўсім парам, дабрабыту, добрага лёсу!


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio