Узнагароды знаходзяць сваіх герояў падчас усіх адказных сельгаскампаній

Сельское хозяйство
6 сентября 2024
184

У свеце няма працы больш самаадданай, чым у аграрыяў. Яна заўсёды была па плячы толькі моцным людзям, якія шчыра любяць сваю родную зямлю. Гэта не раз адзначаў кіраўнік нашай дзяржавы. І з тым нельга не пагадзіцца.






Нядзіўна, што тых, хто рупліва шчыруе ў прадпраемствах АПК, адзначаюць на розных узроўнях. Узнагароды знаходзяць сваіх герояў падчас усіх адказных сельгаскампаній. Вось і маладыя трактарысты-машыністы Генадзь Адзярыха і Аляксандр Сінкевіч з адкрытага акцыянернага таварыства “Імя К.І. Шаплыкі” прымалі падзяку за дбайную працу на хлебнай ніве. Падчас нядаўняга жніва ім пакарыўся тысячны рубеж, вяскоўцы дасягнулі аднаго з лепшых вынікаў у гаспадарцы. А цяпер яны задзейнічаны на сяўбе азімых, так бы мовіць, закладваюць аснову будучага ўраджаю.



– Шчыруюць хлопцы добрасумленна, з ахвотай і высокай адказнасцю, – адзначаюць і кіраўніцтва, і калегі.

Відавочна, што і заахвочванне Генадзь Адзярыха і Аляксандр Сінкевіч заслужылі, звяртаючыся да іх, падкрэслілі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аксана Ільковіч, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Рубін і лідар пярвічкі таварыства Жанна Макарэвіч. Яны падзякавалі вяскоўцам за плён і адданасць справе, за тое, што, не шкадуючы сіл і часу, уносяць свой уклад у агульны важкі каравай краіны. Узнагародзілі іх і пажадалі новых вытворчых поспехаў і здзясненняў, дабрабыту і асабістага шчасця.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio