Святам першага снапа, што зладзілі ў ААТ «Забалацкі», дадзены старт масавай жніўнай кампаніі на Любаншчыне

Сельское хозяйство
27 июня 2024
595

Гасцінная забалацкая зямля сустракала шматлікіх гасцей, сярод якіх прадстаўнікі мясцовай улады, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій», старшыня наглядальнага Савета ААТ «Беларуская калійная кампанія» і ААТ «Белгорхімпрам» Іван Галаваты, дырэктар холдынга «Беларускалій-Агра» Андрэй Янчэўскі, калектыў райсельгасхарчу, кіраўнікі і спецыялісты сельгаспрадпрыемстваў. Але, бадай, галоўнымі на свяце былі хлебаробы мясцовай гаспадаркі. Гэта менавіта яны закладвалі аснову сёлетняга ўраджаю, па-гаспадарску, дбайна клапаціліся пра хлебную ніву. А зараз ім давядзецца да апошняга каласка абмалаціць вырашчаную, выпеставаную руплівымі рукамі збажыну.










Спрыяльнага надвор’я, моцнага здароўя і важкіх намалотаў вясковым рупліўцам зычыў старшыня Любанскага райвыканкама Валерый Мельнік. Таксама з прывітальным словам да ўдзельнікаў раённых “Зажынак” звярнуліся Іван Галаваты і Андрэй Янчэўскі.











Пасля цёплых слоў па традыцыі жнейкі з самабытнымі песнямі і шчырымі пажаданнямі зажалі першы сноп, які ўручылі гаспадару – дырэктару ААТ “Забалацкі” Міхаілу Вечару. А благачынны Любанскай царкоўнай акругі протаіерэй Аляксандр Драгун благаславіў хлебаробаў і асвяціў тэхніку, каб з Божай дапамогай і працаўнікі, і агрэгаты заўзята шчыравалі ў адказную сельгаскампанію.
















Затым дбайныя рукі хлебаробаў павялі камбайны ў бітву за вялікі хлеб.










pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio