На базе КСУП “Таліца-агра” адбыўся раённы семінар-нарада

Сельское хозяйство
22 августа 2024
150

Тэхналогію ўборкі кукурузы і нарыхтоўкі з яе каштоўнага сакавітага корму  абмеркавалі ўдзельнікі раённага семінару-нарады, што ладзіўся на базе КСУП “Таліца-агра”.


Чаму менавіта там? Гэта гаспадарка першай прыступіла да касьбы “каралевы палёў”. Таму на яе прыкладзе  разгледжаны ўсе нюансы ўборкі гэтай культуры і назапашвання сіласу. Хаця, як заўважыў старшыня райвыканкама Віталій Платун, звычайна да такой справы сельгаспрадрыемствы прыступаюць у верасні. Але сёлетнія ўмовы надвор’я пасадзейнічалі таму, што кукуруза ўжо да сярэдзіны жніўня дасягнула аптымальнай фазы. І цяпер без прамаруджвання неабходна актывізаваць уборачныя работы ва ўсіх бе выключэння таварыствах. Тым больш плошча немалая – 13 683 гектараў. І яе варта вызваляць для сяўбы азімых культур, для якіх “каралева палёў” – выдатны папярэднік.


Што да вырошчвання культуры, то па словах начальніка аддзела раслінаводства, жывёлагадоўлі і механізацыі райсельгасхарчу Наталіі Вярэнік, былі загорнуты ў падрыхтаваную ў адпаведнасці з агратэхнічнымі патрабаваннямі глебу гібрыды як айчыннай, так і замежнай селекцыі. Своечасова і амаль 100-працэнтна праведзена хімпраполка пасеваў. Аднак не ўсе ўчасткі шчодра ўгноілі, не ўдосталь  унесена мінеральных тукаў. Таму і кукуруза на розных участках адрозніваецца па вышыні сцябла і не толькі. Тым не менш, падкрэсліла Наталія Аляксандраўна, неабходна сканцэнтраваць усе намаганні і ўбраць яе, улічваючы параметры рэзкі раслін, каб захаваць найбольшую пажыўнасць і харчовую каштоўнасць.


Увага прысутных – кіраўнікоў, аграномаў, іншых спецыялістаў -  была засяроджана таксама на пытаннях настройкі, рэгуліроўкі кормаўборачнай тэхнікі, абавязковага выкарыстання кансерванту, прычым лепш – біялагічнага сухога, які дазволіць пазбегнуць утварэння маслянай кіслаты і захаваць якасны сакавіты сілас на працягу ўсяго тэрміну.


Дарэктар “Таліцы-агра”, як гаспадар на гэтай зямлі, распавёў пра падыходы да вырошчвання кукурузы і непасрэдна яе ўборкі, працэс трамбоўкі зялёнай масы. Пры тым усе ўвачавідкі ўпэўніліся, што сіласныя траншэі ў гаспадарцы падрыхтаваны як належыць, а гэта таксама ўплывае на якасць корму. Кантроль яе, да слова, павінен быць сур’ёзны на ўсіх этапах. Бо ад гэтага залежыць у рэшце рэшт прадукцыйнасць грамадскага статка, яго здароўе, захаванасць і ў выніку эканамічная эфектыўнасць жывёлагадоўлі. Пра тое ўдзельнікам семінару нагадалі прадстаўнікі райветстанцыі.




Падсумоўваючы ўсё сказанае, кіраўнік раёна акцэнтаваў увагу на тым, што перад аграрыямі зараз стаіць адказная задача – на высокім арганізацыйным узроўні првесці ўборку “каралевы палёў” і істотна папоўніць кармавую базу. Згодна з планам трэба назапасіць 213 255 тон сіласу. А таму штодня неабходна ў кожным сельгаспрадпрыемстве  закладваць яго каля 1 000 тон. Але пры гэтым ні ў якім разе нельга забываць пра правілы аховы працы. Бяспека людзей перш за ўсё. Ад яе залежыць і выніковасць вытворчай дзейнасці.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio