Тыдзень моладзі і студэнцтва на Любаншчыне быў насычаны рознымі мерапрыемствамі

Молодежная политика
1 июля 2024
218

А яркім фінальным акордам стала свята пад дэвізам “Мар! Стварай! Дзейнічай!”, што прайшло ў гарадскім парку культуры і адпачынку.

Праграма яго была досыць разнастайная: працавалі тэматычныя пляцоўкі, атракцыёны, ладзіліся квэсты, са сцэны гучала музыка. А таму кожны з прысутных – і малых, і дарослых – знайшоў забавы па душы. Хтосьці з цікавасцю выконваў заданні, прапанаваныя супрацоўнікамі раённай бібліятэкі, іншыя выпрабоўвалі сябе на трапнасць і спрыт у абуладкаваным ціры, а тыя, хто прыйшоў проста адпачыць, слухалі цудоўныя песні ў выкананні ўдзельнікаў конкурсу патрыятычнай песні  і выступленні артыстаў  цэнтра культуры ў рамках акцыі “Дарогамі перамогі”.











Добры настрой задавала і пеннае шоў.  А затым фестываль фарбаў “ColorFest”. У рабят энергія, так бы мовіць, біла ключом. Размалёваныя ўсімі колерамі вясёлкамі і гарэзлівыя, яны скакалі пад сучасныя мелодыі.











Удзельнікам жа велаквэсту было не да забаў. Пасля старту ў парку яны  направіліся па знакавых месцах Любані. У адпаведнасці з маршрутным лістом наведвалі помнікі, мемарыяльны комплекс, алею Славы, дзе праходзілі пэўныя іспыты (адказвалі на пытанні па гісторыі раёна, дапаўнялі вершаваныя радкі і інш.). Усе чатыры каманды – навучэнцы дзяржаўнага каледжа, гарадскіх устаноў адукацыі, сям’я Жартун – за розны час, але справіліся з заданнямі. І сустрэліся на фінішнай кропцы – у музеі народнай славы, дзе разам з дырэктарам Наталіяй Сіняк здзейснілі экскурс у мінулае. А потым стомленыя, але задаволеныя, з пачуццём гордасці правялі аблічбоўку мемарыяльнага знака, устаноўленага побач з музеем у памяць пра тое, што 30 чэрвеня тэрыторыя раёна была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.







Узнагароджанне ўдзельнікаў велаквэста адбылося ўжо ў парку. Дзе адзначылі і самых актыўных і ініцыятыўных маладых людзей Любаншчыны.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio