Рэспубліканская акцыя Беларусь адзіная ў Любані: адкрыты дыялог з навучэнцамі каледжа і метафара з яблыкам

Молодежная политика
23 сентября 2026
75

10 верасня рэспубліканская грамадска-палітычная акцыя «Беларусь адзіная» зрабіла прыпынак у горадзе Любані. Мерапрыемства, арганізаванае для навучэнцаў мясцовага дзяржаўнага каледжа, прайшло ў фармаце адкрытага дыялогу, дзе не было месца сумным лекцыям і маналогам.

photo_2026-09-23_10-17-33.jpg

Спікерамі сустрэч выступалі прадстаўнікі рэспубліканскіх грамадскіх аб’яднанняў: Кацярына Юхнэль, член РГА «Патрыёты Беларусі», і Уладзіслава Шацілава, член РГА «Белая Русь».

Галоўным візуальным і сэнсавым акцэнтам мерапрыемства стаў яблык. Ва ўсіх рабят у руках ён быў: у кагосьці цэлы, а у кагосьці – толькі палавінка. Гэты просты прыклад стаў метафарай гістарычнай справядлівасці. І каб яе ўзнавіць, валанцёры вынеслі рабятамі цэлыя яблыкі, якія сімвалізуюць цэласнасць сям’і, народа і нацыі.

Другая частка сустрэчы стала падарожжам у гісторыю. Уладзіслава Шацілава расказала пра падзеі, якія папярэднічалі ўз’яднанню Беларусі ў 1939 годзе, закрануўшы цяжкія тэмы паланізацыі і палітыкі асадніцтва.

Нягледзячы на сур’ёзнасць тэм, сустрэча прайшла ў цёплай і інтэрактыўнай атмасферы. Рабяты наперабой прапаноўвалі асацыяцыі да слова «адзінства»: сяброўства, узаемадапамога, агульны дом, мір. «Вельмі прыемна, што вы адказваеце і ўзаемадзейнічаеце», – адзначыла Кацярына Юхнэль. Самыя актыўныя і хуткія атрымалі ўнікальныя падарункі – эксклюзіўны мерч. Дзеля гэтага дастаткова было адказаць на адно з трох агучаных пытанняў. Яны былі нескладанымі. Напрыклад, назваць, калі ў суверэннай Беларусі ўпершыню адзначылі Дзень народнага адзінства. Альбо растлумачыць, чаму выбар паў менавіта на дату 17 верасня, у той час калі ключавыя законы аб уз’яднанні былі прыняты 2 і 14 лістапада 1939 года (менавіта ў гэты дзень часці Чырвонай арміі перайшлі савецка-польскую мяжу і пачалі вызваленне Заходняй Беларусі).

Завяршылася сустрэча цёплымі пажаданнямі. Спікеры павіншавалі ўсіх прысутных, пажадалі дабрабыту ў сем’ях, поўных чаш у дамах і таго, каб Беларусь заўсёды заставалася адзінай, квітнеючай і мірнай.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio