Конкурс чытальнікаў прайшоў у трэцяй гарадской адзінаццацігодцы

Образование
16 сентября 2024
116

Ва ўстановах адукацыі, культуры нашага раёна зараз актыўна ладзяцца мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня народнага адзінства. Так, у сярэдняй школе №3 горада Любані прайшоў конкурс юных чытальнікаў. Навучэнцы ў музеі “Любаншчына літаратурная” дэкламавалі вядомыя творы класікаў, сучасных беларускіх паэтаў, а таксама ўласнага сачынення, прысвечаныя Бацькаўшчыне.

З любоўю і павагай да яе, выразна і пранікнёна гучалі вершаваныя радкі пра адданасць Айчыне, малую радзіму, яе гераічнае мінулае, сумленных і працавітых землякоў, маляўнічыя краявіды. Па інтанацыі, з якой рабяты чыталі творы, было бачна, што яны разумеюць сэнс кожнага слова, і іх хвалююць пытанні міру і вайны, захавання гісторыі і традыцый, закладзеных яшчэ продкамі.

Без сумнення, кожны юны чытальнік родным словам крануў сэрцы прысутных. А таму ўсе ўдзельнікі конкурсу напрыканцы атрымалі граматы, і ў адрас іх былі выказаны толькі добрыя водгукі.


Данііл Вілента, вучань 8 “Б” класа СШ №3 г. Любані.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio