«Пятровіца» запальвае: як Любаншчына на тыдзень стала сталіцай беларускага фальклору

Культура
24 июля 2026
79

У 16 раз на Любаншчыне прайшоў фестываль традыцыйнай культуры «Пятровіца». Ён, як заўсёды, сабраў гасцей не толькі з усёй Беларусі, але і з замежжа. Чатырохдзённая праграма была насычана самымі разнастайнымі мерапрыемствамі, галоўная мэта якіх была адна – усебакова пазнаёміць гасцей з народнымі звычаямі і абрадамі, зведаць хаця б маленькую частку багатай танцавальнай скарбонкі нашага краю. Удзельнікі фэсту змаглі ўбачыць адметнасць любанскага строю, наведалі выставу фартушкоў.

photo_2026-07-23_17-40-49 (6).jpg

Мерапрыемствы прайшлі не толькі ў Шыпілавічах, дзе зарадзілася гэтая традыцыя. Госці здзейснілі вандраванне па этнаграфічных кутках нашага раёна: пабывалі ў Дарасіно і Талі, наведаліся ў Жораўку, і ўсюды іх гасцінна сустракалі вяскоўцы. Аматары народнай творчасці танчылі пад кіраўніцтвам этнахарэографа Сяргея Выскваркі. Пятрок супадае са стартам уборачнай кампаніі, таму вадзіліся карагоды на пачатак касавіцы, гучалі касарскія песні.

12 ліпеня ў Шыпілавічах усе дзеі непасрэдна прысвячаліся святу. З раніцы прайшоў малебен каля ахоўнага крыжа, пазней адбыўся святочны гасцявы канцэрт, дзяўчаты і жанчыны з песнямі абыходзілі вёску і віншавалі гаспадароў сядзіб. А вечарам распальвалася вогнішча з замовай агню, абрадам кумлення дзевак і хлопцаў, з танцамі і забавамі, з пятроўскай духмянай «абшчыннай юшкай». Па біблейскіх паданнях Святы Пятрок быў рыбаком, таму ў гэты дзень прынята частавацца стравамі з рыбы, каб абараніть сваю сям’ю ад разладу.

Вось так весела і задорна адвіравала свята на Любаншчыне, пакінуўшы самыя прыемныя ўражанні ў тых, хто знайшоў час наведаць наш багаты на традыцыі край.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio