Маштабны фестываль “Беларусь – мая песня”, што ладзіцца на галоўнай пляцоўцы ў Палацы Рэспублікі, здзіўляе і ўражвае шматграннасцю талентаў і музычных нумароў

Культура
2 мая 2024
147

Любанчане мелі магчымасць стаць гледачамі адной з канцэртных праграм у рамках творчага марафону. “Галасы Палесся ў прасторах сусвету” пакарылі нашых землякоў. Майстры сцэны з розных рэгіёнаў Гомельшчыны перагарнулі старонкі слаўнай гісторыі, прыгадаўшы і з’яўленне людзей на гэтай зямлі, і выпрабаванне ліхалеццем, і Чарнобыльскую катастрофу… Але якія б нягоды не выпадалі, вера і любоў, адданасць Бацькаўшчыне і традыцыям дапамагалі ўсё перажыць…





У песнях і танцах артысты перадалі пачуцці і падзеі. Пры дапамозе пластычных рухаў і яркага, эмацыянальнага выканання яны акунулі прысутных ў незвычайную душэўную атмасферу, падарылі цудоўны настрой.









Марына Ісунова, начальнік аддзела загс Любанскага райвыканкама:

–     Многія нумары мяне проста зачаравалі. Асабліва тыя, што былі прысвечаны падзеям вайны, яны краналі да слёз, узрушвалі. Фестываль “Беларусь – мая песня” яшчэ раз падкрэслівае, якая цудоўная і багатая на таленты наша зямля. Нам ёсць чым ганарыцца!


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio