Жывём надзеяй на вечнасць: урачыстае віншаванне настаяцеля касцёла Маці Божай Фацімскай
Са святам!
Дарагія жыхары горада і раёна! Шчыра віншую вас са святам Вялікадня. Мы перажываем у гэтыя светлыя вясеннія дні таямніцу Змёртвыхпаўстання Хрыста, радуемся Уваскрасенню Божага Сына. Бог з любові да нас стаўся чалавекам, сышоў на зямлю, каб служыць і аддаць за нас жыццё. Езус прыняў смерць на крыжы, каб збавіць нас ад граху і адчыніць Брамы Неба. Вялікая пятніца немінуча прысутнічае ў жыцці кожнага з нас, аднак мы жывём вераю ў Хрыстова і наша ўваскрасенне.
Хрыстос Уваскрос! Ён перамог смерць і даў нам надзею на вечнае жыццё. Радаснае «Аллелюя» ўмацоўвае нашу веру ў дабро, міласэрнасць, любоў, якіх так моцна патрабуе сучасны свет, упэўненасць у тым, што Езус заўсёды з намі, любіць кожнага, дапамагае пераадолець зямныя клопаты.
У гэтыя велікодныя дні жадаю ўсім суайчыннікам моцнага здароўя, дабрабыту, узаемапаразумення з блізкімі, новых сіл для пераадольвання цяжкасцей на шляху да Нябеснага Валадарства, якое Хрыстос для нас адчыніў. Благаслаўлёных і радасных святаў усім!
Настаяцель касцёла Маці Божай Фацімскай а. Стэфан ПУПЕЙКА.









