Вялікдень у Любані: шчырыя віншаванні ад Віталія Платуна вернікам рымска-каталіцкай канфесіі
Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!
Паважаныя любанчане, вернікі рымска-каталіцкай канфесіі! Ад усёй душы віншую вас з галоўным святам усяго хрысціянства – Уваскрасеннем Хрыстовым. Вялікдзень сімвалізуе радасную перамогу жыцця і дабра, веры і чалавечнасці, дапамагае людзям пераадолець зямныя клопаты і з надзеяй глядзець у будучыню. Узнёслая радасць гэтых святочных дзён прыносіць мір і згоду ў нашы душы, напаўняе сэрцыі любоўю і спачуваннем, клопатам пра бліжніх, дабрынёй, шчырасцю і спагадай.
Сардэчна жадаю кожнай сям’і шчасця, дабрабыту, міру, аптымізму, вясновага настрою, душэўнага цяпла і пяшчоты, поспехаў і ўдачы, невычэрпных духоўных сіл. Няхай Уваскрослы Хрыстос атуліць вас сваёй бязмежнай міласэрнасцю, прабачэннем і ласкай, рассее сумненні, дасць новыя сілы на тое, каб жыць радавацца, любіць. І каб святло велікоднага свята натхніла вас усіх на добрыя справы і стваральную працу на карысць нашай Айчыны.
Віталій ПЛАТУН, старшыня Любанскага райвыканкама.









