Любанскае благачынне сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі зладзіла дабрачынную акцыю

Духовность
7 мая 2024
364

У гэтыя святочныя дні, напоўненыя асаблівай цеплынёй, пяшчотай, душэўнасцю, асабліва важна рабіць добрыя справы, ладзіць разнастайныя дабрачынныя акцыі. Адна з такіх ужо па традыцыі арганізавана Любанскім благачыннем сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.



Прадстаўнікі іх на чале з настаяцелем храма Праабражэння Гасподняга ў г. Любані протаіерэем Аляксандрам Драгуном наведаліся ў райбальніцу. Свяшчэннаслужыцель выканаў мірапамазанне, а яго памочнікі далі малым і дарослым пацыентам, а таксама работнікам ЦРБ, якія клапоцяцца пра самаадчуванне хворых, па фарбаванаму яйку, што з’яўляецца неад’емным сімвалам свята Вялікдзень.



З пачастункамі завіталі яны і ў аддзяленне сястрынскага догляду ў аграгарадку Сосны 2. Там знаходзяцца тыя нашы землякі, якія, на жаль, з-за розных жыццёвых абставін і хвароб пазбаўлены магчымасці самастойна прыйсці у храм і прыгатаваць традыцыйныя велікодныя прысмакі.




– Мы не маем права пакінуць іх без такой простай радасці. Тым больш ім так няшмат патрэбна – крышку нашай увагі, міласэрнасці і дабрыні, і яны сагрэюць і ўсяляць надзею”, – адзначыў айцец Аляксандр.




І павіншаваў нямоглых з са светлым святам, перадаў ім ад прыхаджан яйкі і духмяныя пірагі. Каб усім сэрцам гэтыя людзі адчулі сапраўдную пасхальную радасць.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio