«Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!» – дэпутаты Любаншчыны віншуюць вернікаў з Вялікаднем

Духовность
5 апреля 2026
170

Са святам!

Паважаныя вернікі рымска-каталіцкай канфесіі Любаншчыны! Сардэчна віншуем вас з Вялікаднем – святам Уваскрасення Езуса Хрыста. Гэт дзень напаўняе ўсіх радасцю і шчасцем, энтузіязмам і верай у светлую будучыню. Хрыстос Уваскрос! Няма ў чалавечай мове слоў больш жыватворных і цудадзейных, як гэтыя. У іх перамога жыцця над смерцю, любові над нянавісцю, Божай ласкі над грахом. Ад усяго сэрца жадаем, каб гэтая перамога кожны дзень асвятляла вашы душы на складаным, часта неспакойным жыццёвым шляху.

Хай Вялікдзень стане ў вашым жыцці пачаткам новых добрых спраў, перамог і здзяйсненняў, хай анёлы і святыя ніколі не пакідаюць вас і накіроўваюць па шляху праўдзіваму, а душы напаўняюць святлом і радасцю. Шчасця, дабрабыту, міру і дабра вам і вашым блізкім. Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!

Іна ТАЛКАЧОВА, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўству і дзяржаўнаму будаўніцтву.
Аксана ІЛЬКОВІЧ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Андрэй ДРАБУДЗЬКА, старшыня Любанскага райсавета дэпутатаў.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio