На Любаншчыне актыўна ўключыліся ў раённы суботнік

Благоустройство
15 апреля 2024
130

У мінулыя выхадныя кіраўнікі і працоўныя калектывы прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, жыхары горада і сельскіх населеных пунктаў Любаншчыны актыўна ўключыліся ў раённы суботнік, каб прывесці ў належны выгляд свой родны край.



Удзельнікі маштабнай працоўнай акцыі з самай раніцы ўзброіліся неабходным інвентаром і прыступілі да справы на замацаваных участках. Як паведаміў начальнік упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Аляксандр Лапцеў, асноўны ўпор быў зроблены на ўборку смецця, мінулагодняй сухой расліннасці. Гараджане і вяскоўцы наводзілі парадак на тэрыторыях, прылеглых да адміністрацыйных будынкаў і вытворчых памяшканняў, на сацыяльна значных аб'ектах. Дружна і з выдатным настроем добраўпарадкоўвалі паркі і скверы, месцы вайсковай славы і інш.



Агульнымі намаганнямі выкананы значны аб'ём работ. Так, прадстаўнікі шэрагу арганізацый горада, а таксама аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі правялі ўборку ў гарадскім парку культуры і адпачынку, паабапал ракі Арэсы і на пляжы. Калектыў раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі разам з інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя шчыравалі ў скверы па зав. Купалаўскім, а насупраць праз дарогу – працаўнікі райаграсэрвісу. Работнікі рыбакамбіната наводзілі парадак на дваравых тэрыторыях у пасёлку рыбгаса. Працоўны дэсант ахапіў і тэрыторыю вакол возера па вуліцы Брагіна, сквер камсамольцаў і іншыя аб’екты. У сельскай мясцовасці таксама спраў хапіла ўсім: вяскоўцы займаліся ўборкай і азеляненнем.


– Падобныя мерапрыемствы – выдатная магчымасць не толькі падтрымаць карпаратыўны дух і яшчэ больш згуртаваць калектывы, а і прынесці агульную карысць сваім пасільным укладам у вартую справу па добраўпарадкаванні месца, дзе мы жывём, – зазначыў А.А. Лапцеў.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio