Працягваецца нарыхтоўка кармоў


У сельгаспрадпрыемствах раёна зараз вельмі напружаны і гарачы час. Нездарма ў народзе кажуць: «Летні дзень год корміць». І таму работа па назапашванні кармоў не спыняецца ў адкрытым акцыянерным таварыстве «Асавец-агра».

галоўнага агранома Андрэя Дарожку мы сустрэлі на месцы закладкі чацвёртай сянажнай траншэі ў час наведвання гаспадаркі. Па словах Андрэя Фёдаравіча, у сярэднім за дзень утрамбоўваюць 600 тон зялёнай масы, якая складаецца з сумесі злакавых траў з абавязковым выкарыстаннем кансерванту «Лаксіл». Закладзена 9 403 т сенажу, а гэта – 44,8% ад плана.

Асавецкія корманарыхтоўшчыкі добра ведаюць цану кожнай рабочай гадзіне і стараюцца працаваць якасна і без прастояў. У такі час вялікая нагрузка кладзецца не толькі на людзей, але і на тэхніку. На скошванні і адвозцы траў задзейнічаны корманарыхтоўчыя комплексы КВК-800, два КГ-6 «Палессе», пяць МАЗаў, сем трактароў «Беларус» – і гэта яшчэ не ўсё. Каб забяспечыць бесперабойную работу зялёнага канвеера, прыйшлі на дапамогу вяскоўцам вадзіцелі з Любанскага райаграсэрвіса. Адзін з іх – Аляксандр Сушчэня.

Па стане на 13 чэрвеня на ўмоўную галаву жывёлы прыпадае 7,01 цэнтнера кармавых адзінак, што на 3,52 ц больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года.

– Плануем, і дзеля гэтага прымаюцца адпаведныя захады, нарыхтаваць сёлета якасных кармоў у поўным аб’ёме, – падкрэсліў галоўны аграном.

А значыць, што жывёла ў гаспадарцы будзе мець багаты і разнастайны рацыён.

З першага дня касавіцы шчыруе на аўтамабілі МАЗ-555147 Аляксандр Даўгучыц (на здымку), а наогул у гаспадарцы ён – з 1990 года. Вопытны, спрактыкаваны, адказны, дакладна выконвае кожнае заданне. Цяпер у сярэднім за дзень дастаўляе да месца трамбоўкі 70-80 тон зялёнай масы. Аляксандр Фёдаравіч – умелы вадзіцель, які пастаянна сочыць за тым, каб тэхніка заўсёды была ў добрым стане, таму што разумее, наколькі гэта важна ў працэсе працы.

Галіна ГЕДРОЙЦ.

Фота аўтара.

Метки:

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія