Возера Дзікае: месца сустрэчы турыстаў змяніць нельга


У правядзенні школьнага турзлёту залатой восенню нямала пераваг. Па-першае, у верасні прасцей сабраць дзяцей у каманду (летам многія з іх ад’язджаюць з вёскі альбо заняты ў розных неадкладных справах, шчыруюць у родных гаспадарках). Па-другое, ён разлічаны на адзін дзень, гэта значыць, без начлегу, што даволі зручна. Ёсць і іншыя плюсы, якія маглі заўважыць удзельнікі турысцкага злёту школьнікаў раёна, што  ў  першым месяцы новага навучальнага года адбыўся ў лясным масіве паблізу Любанскага вадасховішча (у народзе – возера Дзікае). На шчасце, мерапрыемству ў той дзень надвор’е спрыяла.

У спаборніцтве за перамогу паспрачаліся каманды з адзінаццаці ўстаноў адукацыі «Шуба-дуба» з Соснаў 1, «Турысты» з Камуны, «Дзеці Арэсы» з Малых Гарадзяціч, «220 Вольт» са Старых Юрковіч, «Ціхая» з Талі, «Патрыёты» з Сарачоў, «Лепшыя» з Соснаў 2, «Нон-стоп» з Асаўца, «Аганьёр» з Загалля, «Эдэльвейс» з Рэдкавіч, «Камета» з Ямінска. Праграма ў многім была падобная да дарослага турзлёту, скарочаная і дапрацаваная.

Так, пачалося мерапрыемства камбінаваным турысцкім маршрутам, у ім узялі ўдзел па чатыры члены з кожнай каманды. Пакуль рабяты дэманстравалі свае здольнасці ў арыентаванні па лесе з адначасовым праходжаннем элементаў турысцкай паласы (навясной пераправы, паралельных парэнчаў, маятніка, жэрдак і іншых), у лагеры кіпела работа – незадзейнічаныя ў першым выпрабаванні рабяты шчыравалі над афармленнем турысцкай газеты. Выразалі, клеілі, малявалі… Неўзабаве сталі вядомыя вынікі першых двух іспытаў. У маршруце перамаглі камунары, другімі сталі дзеці з Малых Гарадзяціч, трэці вынік – у ямінскіх школьнікаў. У конкурсе газет, без сумнення, першае месца журы аддало жыхарам Соснаў 1. Яны адлюстравалі на ватмане, як збіраліся на Дзікае, ехалі, гатавалі ежу, спаборнічалі. Прычым, з размяшчэннем вершаў, трапных выказванняў аб жыцці турыстаў. Вучні Камунараўскай школы занялі ў творчым спаборніцтве другое месца, а рабяты з Малых Гарадзяціч – трэцяе. Усім астатнім прысуджана чацвёртае месца, іх работы аказаліся ў прынцыпе раўназначнымі.

У конкурсе турысцкай песні суддзі выдзелілі выступленні ўдзельнікаў з Рэдкавіч (прыгожа песню праспяваў дуэт хлопчыкаў) – у іх трэцяе месца, другое  занялі школьнікі з Асаўца, а першае заваявалі талюкі (па ўсіх крытэрыях: колькасць удзельнікаў, інсцэніроўка, выканальніцкае майстэрства і інш. іх нумару не было роўных). Усім астатнім камандам, як і ў конкурсе газет, прысудзілі чацвёртае месца.

У турысцкай эстафеце (як і ў дарослых, яна складалася з наступных элементаў: паставіць палатку, скласці заплечнік, перанесці «параненага» на руках, прапаўзсці праз «пастку»)  трэцяе месца занялі рабяты з Асаўца, другое – з Рэдкавіч, а хутчэй і больш якасна дыстанцыю пераадолелі дзеці з Малых Гарадзяціч.

Як заўсёды, лідары спабор-ніцтва вызначаюцца па найменшай суме занятых месцаў ва ўсіх іспытах. Пасля нескладаных падлікаў журы агучыла вынікі турзлёту. Бронзавым яго прызёрам выйшла каманда «Нон-стоп» з Асаўца, другое месца – у камунараўскіх «Турыстаў», а пераможцамі мерапрыемства на вадасховішчы сталі «Дзеці Арэсы» з Малых Гарадзяціч. За прадэманстраваныя спрыт, вынослівасць, артыстызм, акуратнасць, праяўленыя ў выпрабаваннях, яны атрымалі дыпломы і падарункі.

Як адзначылі арганізатары, усе рабяты добра падрыхтаваліся да турзлёту. Прычым, нягледзячы на тое, што часу на гэта было не так ужо і многа – на ўсё пра ўсё толькі два тыдні. І, тым не менш, гэтага аказалася дастаткова.

Дададзім, што па ўмовах спаборніцтва кожная каманда павінна была прывезці з сабой і ўстанавіць хаця б адну палатку (які ж турзлёт без яе?) і металічную канструкцыю для прыгатавання ежы на вогнішчы, аднак многія школы праявілі ініцыятыву і абуладкавалі для сябе сапраўдны паходны лагер.

Іншымі словамі, праведзенае мерапрыемства даказала: аднадзённы турзлёт нічым не горшы за двухдзённы. Адпачынак на прыродзе,   дух   спаборніцтва, адзенне, нацягнутае пахам дыму ад кастроў, ні з чым не параўнальны смак страў, прыгатаваных у кацялках і вёдрах, знаёмства з аднагодкамі з іншых вёсак – усё гэта было. А самае галоўнае, дзеці з вялікім задавальненнем, якое чыталася ў вачах кожнага, правялі вольны час на вадасховішчы.

Дар’я РАБЦАВА

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія