На карысць насельніцтва


Заўтра сваё прафесійнае свята адзначаюць работнікі раённага камбіната бытавога абслугоўвання. А гэта 90 чалавек, якія шчыруюць дзеля задавальнення патрэб насельніцтва ў разнастайных паслугах, многія з якіх з’яўляюцца першачарговымі. Напярэдадні мы сустрэліся з кіраўніком РКБА Аляксандрам Траянам, які і распавёў пра дзейнасць калектыву.

– Аляксандр Эдуардавіч, што на сучасным этапе ўяўляе сабой падначаленая Вам арганізацыя?

– Наш камбінат – гэта шэраг паслуг і работ, якія мы прапаноўваем і гараджанам, і вяскоўцам. Прычым якраз апошнія – нашы асноўныя спажыўцы. Таму мы імкнёмся дайсці да кожнага сельскага населенага пункта, нават самых малых.

Структура РКБА на сёння прадстаўлена дзесяццю комплексна-прыёмнымі пунктамі (дзе аказваюцца паслугі па рамонце жылля, адзення, абутку, рытуальныя і іншыя – усяго 18 відаў), цэхамі жалезабетонных вырабаў, ПВХ, пральняй, швейным атэлье, гасцініцай, барам, дзвюмя цырульнямі.

– Наколькі паспяхова спрацавалі названыя падраздзяленні за мінулы год?

– Агульнымі намаганнямі мы стараліся выканаць пастаўленыя задачы і даве-дзеныя планы, хаця, прызнацца, было нялёгка. Тым не менш, дасягнуты рост па аказанні бытавых паслуг – 105,1 працэнта ў параўнанні з папярэднім справаздачным перыядам, а ў сельскай мясцовасці – адпаведна 112,4%. Выручана 3 796 мільёнаў рублёў. Найбольшы прыбытак атрыманы ў такіх падраздзяленнях РКБА, як цэх ПВХ –
каля 2,9 мільярда руб. і пральня – 1,08 млрд руб.

– Леташнія вынікі, як відаць, нядрэнныя, але, напэўна, ёсць рэзервы для далейшага развіцця і паляпшэння рэзультатаў. Якія мэты вызначаны на бягучы год?

– Ні для каго не сакрэт, што з кожным годам патрабаванні і планавыя паказчыкі ўсё больш павышаюцца. Зыходзячы з гэтага, і работу сваю мы будуем па прынцыпе ўдасканалення існуючых відаў бытавога абслугоўвання і ўкаранення новых, нарошчвання аб’ёмаў прыбытковых  і зніжэння да мінімуму ўбытачных паслуг. Сёлета нам неабходна давесці сярэднямесячную рэалізацыю іх у супастаўных цэнах  да 810 млн руб. і павялічыць тэмп росту да 110 працэнтаў.

Як і любая другая арганізацыя, мы імкнёмся знаходзіць дадатковыя хады, каб не толькі заставацца на плаву, але і мець сродкі для далейшага развіцця. Вялікая ўвага надаецца ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы камбіната, мадэрнізацыі абсталявання. Што дае магчымасць разнастаіць не толькі віды паслуг, а і асартымент прадукцыі ўласнай вытворчасці. Сёлета плануем павялічыць пашыў пасцельнай бялізны, рабочага адзення, выпуск акон і дзвярэй ПВХ, «сэндвіч-панэляў», вырабаў з бетону, металапрофілю і г.д. Пастаўлена задача актывізаваць і дзейнасць КПП.

– Такім чынам, планы вызначаны. Зараз галоўнае – сканцэнтраваць намаганні ўсіх падраздзяленняў для іх выканання. А ўлічваючы, што заняты ў калектыве па-сапраўднаму адказныя, руплівыя работнікі, ёсць усе падставы меркаваць, што абавязкова справіцеся.

Аляксандр Эдуардавіч, якія б словы Вы хацелі выказаць працаўнікам РКБА з нагоды свята?

– Наша справа часам непрыкметная, але неабходная для насельніцтва. А значыць, мы павінны рабіць яе якасна. І я ўпэўнены – разам мы зможам многае. Галоўнае – не губляць аптымізму, ісці ў нагу з часам.

Шчыра жадаю калегам асабістага дабрабыту, шчасця, моцнага здароўя, здзяйснення ўсіх мар і надзей!

– Вялікі дзякуй, Аляксандр Эдуардавіч, за размову! Са святам Вас і ўвесь калектыў раённага камбіната бытавога абслугоўвання, няхай вашы паслугі заўсёды будуць запатрабаванымі!

Наталля Вілента.

Фота Віктара Падуты.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія