Майстар на ўсе рукі


Рыгор РАГАЛЕВІЧ з адкрытага акцыянернага таварыства «БВА» – працаўнік, пра якіх звычайна гавораць: майстар на ўсе рукі. Трэба зазначыць, да любой работы ён ставіцца з усёй адказнасцю. гэта пацвердзіў і дырэктар названай гаспадаркі Аляксандр Дудзік.

У перыяд пасяўной кампаніі Рыгор шчыраваў з 6 раніцы да 9 вечара – сеяў кукурузу, у канцы ж рабочага дня абслугоўваў сеялку. З пачаткам нарыхтоўкі кармоў адвозіў на трактары МТЗ-1224 ад кормаўборачнага камбайна зялёную масу. Пачалася нарыхтоўка сена – і тут спатрэбілася руплівасць працаўніка. Да таго ж, зазначыў Аляксандр Ціханавіч, у гарачую пару ўборкі зерневых Рыгор Рагалевіч – старшы камбайнер экіпажа. Літаральна на днях ён прыступіў да падрыхтоўкі свайго Дона-1500 да жніва. Увогуле, з часам хлопец будзе сапраўдным прафесіяналам, лічаць у гас-падарцы, пакуль жа ў Рыгора на рахунку без малога 10 гадоў стажу. Безумоўна, пры добрасумленным стаўленні да працы наперадзе яго чакаюць важкія працоўныя дасягненні.

Алена РАДКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Метки:

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія