Шчыра гучаць словы зямлячкі


Гэтымі па-сапраўднаму цёплымі, летнімі дзянькамі пачала сваю літаратурную вандроўку па родных мясцінахнаша зямлячка – паэтка Людміла Аркадзьеўна Несан.

Спачатку жаданая госця завітала ў дзіцячы аздараўленчы лагер «Арэса», дзе  яе з нецярпеннем чакалі юнакі і дзяўчаты. Уступнае слова было за дырэктарам лагера Аляксандрам Шулякоўскім, затым на сцэну выйшла сама Людміла Несан. Рабяты з цікавасцю слухалі сціплы аповед зямлячкі пра творчасць, пра тое, што ў яе жыцці побач з паэзіяй годнае месца займае і прадпрымальніцтва.

У «Арэсе» Людміла Аркадзьеўна прэзентавала свой новы зборнік вершаў «Твое дыханье…», выдадзены ў сталіцы. У кнігу ўвайшлі вершы, прасякнутыя душэўнымі хваляваннямі самага цудоўнага і патаемнага пачуцця – кахання. Дарэчы, у зборніку ярка вызначаюцца матывы, якія злучаюць у адно паэзію кахання і прыроды, маюць высокую адухоўленасць і вялікую прыцягальную сілу. Нядзіўна, што дзяўчаты, якія адпачывалі ў лагеры, выразна, з глыбокім пачуццём прачыталі новыя вершы зямлячкі. Напрыканцы сустрэчы Людміла Несан падарыла вершаваны зборнік многім рабятам, што былі ў летніку, а самым маленькім уручыла кніжкі-маляванкі беларускай пісьменніцы Стасі Наркевіч «Віялета, бабулечка і чароўны дроцік».

На наступны дзень паэтка наведала Камунараўскую сельскую бібліятэку. У чытальнай зале на фоне разгорнутай кніж-най выставы «Зямля мая, табой я ганаруся» святочную праграму вяла бібліятэкар Наталля Бышак. Яна прадставіла прысутным Людмілу Несан, прачытала некалькі яе вершаў. Дапамага-лі Наталлі Ге-      надзьеўне васьмікласніцы Дар’я Пекар і Наталля Курчына, якія напрыканцы  сустрэчы вынеслі на суд слухачоў і свае ўласныя вершы пра славуты Любанскі край.

Затым прайшла прэзентацыя паэтычнага зборніка Людмілы Несан «Под полярной звездой», выдадзенага ў маі гэтага года аддзелам бібліятэчнага маркетынгу Любанскай ЦБС. Слухаючы творы паэткі з гэтага зборніка, прысутныя далучаліся да свету дабрыні і прыгажосці, чагосьці загадкавага і таямнічага.

У той жа дзень Людміла Аркадзьеўна наведала сваю маленькую радзіму, ціхую вёсачку Кузьмічы. У двары мясцовага Дома культуры сабраліся прыхільнікі творчасці таленавітай зямлячкі. Каб парадаваць і здзівіць яе, работнікі данай установы распрацавалі цікавую тэатралізаваную пастаноўку па матывах п’есы Янкі Купалы «Паўлінка» пад назвай «Каханне на новы лад». Галоўнага героя пана Быкоўскага па-майстэрску сыграла самабытная кузьміцкая паэтка Тамара Міхаленя, а сучасную авантурную Паўлінку – мастацкі кіраўнік СДК Раіса Валькова. Паўлінка прыдумала шмат хітрыкаў, каб дабіцца кахання пана, але ён быў зачараваны паэтычнымі чарамі Людмілы Несан і закахаўся ў яе з першага погляду…

У другой частцы мерапрыемства паэтка запрасіла прысутных у своеасаблівае падарожжа па сваіх вершах, дзе ўсіх чакала спатканне з натхнёнай, жаноцкай, хвалюючай і на дзіва прыгожай, як само жыццё, творчай энергіяй.

«Імгненняў паэтычных хараство» – так называлася пасяджэнне жаноцкага клуба «Святліца», што адбылося ў бібліятэцы гарадскога пасёлка Урэчча. За кубачкам гарбаты адбылася цікавая, памяркоўная і шчырая размова пра паэзію. Падчас гаворкі Людміла Аркадзьеўна сказала: «Я лічу: тое, што стварае паэт – гэта часцінка чагосьці незямнога».

Трэба адзначыць, сустрэча з паэтам заўсёды спалучае ў сабе нешта загадкавае, прыемна-гасціннае. Нездарма ўсе, з кім сустрэлася падчас творчай вандроўкі наша зямлячка Людміла Несан, выказалі ўдзячныя словы павагі да госці, перадалі ёй свой прыўзняты настрой і найлепшыя душэўныя памкненні. Хочацца верыць, што яшчэ шмат такіх цікавых мерапрыемстваў нас чакае наперадзе!

Марыя СЛІВЕЦ,

бібліятэкар Рэдкавіцкай сельскай бібліятэкі.

На здымку: рабяты, адпачываючыя ў лагеры «Арэса», са зборнікамі вершаў Людмілы НЕСАН.

 

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія