Незабыўная сустрэча для школьнікаў


У дзіцячай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з лаўрэатам літаратурнага конкурсу “Русская премия” 2006 года (г. Масква), лаўрэатам Міжнароднага конкурсу дзіцячай і юнацкай літаратуры імя А.М. Талстога 2006 года (г. Масква), дыпламантам Другога Міжнароднага конкурсу дзіцячай і юнацкай мастацкай і навукова-папулярнай літаратуры імя А.М. Талстога 2007 года (г. Масква), –Валерыем Тамазавічам Квілорыяй.

Пісьменнік скончыў літаратурны інстытут імя М. Горкага, працаваў у многіх перыядычных выданнях, сам быў рэдактарам некалькіх, у тым ліку “Зорьки”. Зараз Валерый Тамазавіч цалкам прысвяціў сябе творчасці. Ён піша казкі і апавяданні дзя дзяцей.

Вучні гімназіі №1 г. Любані, якія прысутнічалі на сустрэчы, даведаліся, што пісьменнік нарадзіўся ў 1962 годзе ў горадзе Херсоне, затым сям’я пераехала ў беларускі горад Заслаўль. З 1984 года жыве і працуе ў г. Мінску. Пісьменнік расказаў дзецям пра неверагодныя прыгоды двух сяброў Шуркі Захар’ева і Леры Стопачкіна, якія і кроку ступіць не могуць, каб не папасці ў дзіўную гісторыю – то ўпоперак вуліцы ляжыць грамадны кракадзіл, то за імі ў выглядзе сабак бягуць іншапланецяне. Справа дайшла да таго, што Лера стаў каціным царом, а Шурка ператварыўся ў батон варанай каўбасы… А яшчэ пісьменнік пазнаёміў дзяцей са сваімі пазнавальнымі і навучальнымі казкамі – пра двух парасят Шмыгу і Шмяка, пра няправільнае дрэўца. Апошняя пра тое, як чароўны хлопчык Пятрок пасадзіў дрэўца, а паліваць не захацеў, і яно аб’явіла яму вайну. Калі Валерый Тамазавіч прачытаў і другія смешныя ўрыўкі са сваіх кніг, дзеці засыпалі яго пытаннямі.

Валерый Квілорыя займаецца і выдавецкай дзейнасцю, друкуе не толькі свае кніжкі, але і іншых аўтараў. У 2013 годзе ў выдавецтве “В.Т. Квілорыя” выйшла кніжка пісьменніка-земляка І.А. Муравейкі “Салодкія смяшынкі”.

У канцы сустрэчы пісьменнік падарыў бібліятэцы некалькі сваіх новых кніг і выданні іншых аўтараў.

Гэта сустрэча надоўга запомніцца юным чытачам бібліятэкі.

Святлана МАЦУКЕВІЧ,

загадчыца дзіцячай бібліятэкі.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія