Любаншчына літаратурная


Надышоўшы год як нельга лепш падыходзіць для павышэння ролі кнігі і чытання ў сучасным грамадстве.

Справа ў тым, што 2012-ты з’яўляецца юбілейным для многіх вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Свае юбілеі адзначаць і знакамітыя беларускія друкаваныя выданні. Прама ці ўскосна гэты год з’яўляецца знакавым у гісторыі беларускай культуры і літаратуры. Так, сёлета споўніцца 830 гадоў пасля смерці выдатнага нашага асветніка Кірылы Тураўскага, 885 гадоў з часу заснавання асветніцай і заступніцай зямлі беларускай Еўфрасінняй Полацкай Спаса-Еўфрасіньеўскага манастыра. Яшчэ адзін выдатны юбілей – 495 гадоў з дня выдання Францыскам Скарынай «Псалтыра», першай друкаванай кнігі ўсходніх славян.

У межах Года кнігі ў рэспубліцы пройдзе шмат мерапрыемстваў для развіцця айчыннай літаратуры і прыцягнення ўвагі да друкаванага слова маладога пакалення беларусаў. Не засталася ў баку і сетка публічных бібліятэк Любаншчыны. Ужо падрыхтаваны план мерапрыемстваў, якія пройдуць сёлета ў горадзе і раёне.

Ва ўсіх сельскіх бібліятэках адбудуцца літаратурна-музычныя сустрэчы пад назвай «Як песні народа – неўміручы наш Колас», а таксама святочныя імпрэзы «Ён і сёння з намі – наш Купала», прысвечаныя 130-годдзю з дня нараджэння песняроў. Не трэба забывацца і пра Максіма Танка – у бягучым годзе будзе векавы юбілей з дня нараджэння гэтага цудоўнага беларускага паэта. З такой нагоды ў бібліятэках адбудуцца мерапрыемствы пад агульнай назвай «Мне ўсяго даражэй край нарачанскі». 75-годдзе адзначыць таксама пісьменнік і палітык Мікалай Чаргінец.

Што тычыцца нашых землякоў, трэба адзначыць, што ў 2012 годзе ўбачаць свет дзве кнігі Івана Андрэевіча Муравейкі. Таксама ў некаторых вёсках пройдзе прэзентацыя кнігі Ніны Маеўскай «Шчасце», якая выйшла літаральна ў канцы мінулага года. Цалкам падрыхтаваны да друку восем тамоў кнігі «Я – сын Ваш» нашага земляка Анатоля Статкевіча-Чабаганава, у якіх ідзе даследаванне роду пісьменніка на працягу шасці стагоддзяў. Фактычна, гэтыя кнігі з’яўляюцца радаводам амаль усёй беларускай шляхты.

Улетку  ў  трэці раз адбудзецца раённае свята паэзіі «Я словам слаўлю родны край». У гэты раз з нагоды юбілею Янкі Купалы  яно пройдзе на камунараўскай зямлі. Загадзя будзе аб’яўлены конкурс «Талент ад роднай зямлі», падчас якога жыхары горада і раёна змогуць прадставіць свае вершы, лепшыя з якіх аўтары прачытаюць на свяце паэзіі ў Камуне. Па выніках яго плануецца выдаць зборнік «Галасы роднай зямлі». Дарэчы, у вялікай пашане ў конкурсе будзе і сатыра. Таму запрашаем паўдзельнічаць у ім і любанскіх байкапісцаў. Летам на Любаншчыне пройдзе ІІ раённы фестываль гумару «У Баянічы на гулянічы», на якім аўтары лепшых гумарэсак, баек і сатырычных вершаў змогуць прачытаць свае творы.

Нікуды не падзеўся і конкурс «Залатая рыбка», які праходзіць сумесна з часопісам «Вясёлка». Як і заўжды, падчас конкурсу ад маленькіх любанчан будуць чакаць новых творчых поспехаў і адкрыццяў у мастацтве, паэзіі і прозе. Па выніках конкурсу будзе выдадзены і раённы зборнік з творамі юных любанчан «Калыханка дзіцячай душы».

Дарэчы, самому дзіцячаму часопісу «Вясёлка» ў гэтым годзе споўніцца 55 гадоў – і гэтыя дзве пяцёркі таксама не мінуць наш раён. Сваё 90-годдзе адзначыць часопіс «Полымя», які з’яўляецца старэйшым беларускім літаратурна-мастацкім выданнем. Ды і раённай газеце «Голас Любаншчыны» ў жніўні споўніцца 80. З нагоды юбілею ў цэнтральнай раённай бібліятэцы плануецца правесці творчую сустрэчу з супрацоўнікамі газеты пад назвай «Наша родная «раёнка».

У цэнтральнай раённай бібліятэцы на гэты год шмат планаў. Напрыклад, стварэнне літаратурна-музычнага салона, дзе на тэматычныя сустрэчы змогуць збірацца аматары літаратуры і музыкі. Да таго ж, з гэтага года сетка публічных бібліятэк Любаншчыны пачне аказваць такую паслугу, як выданне зборнікаў на камерцыйнай аснове. То калі вы пішаце вершы альбо прозу і хочаце выдаць зборнік сваёй творчасці, зможаце зрабіць гэта ў Любані на платнай аснове.

З 2012 па 2015 год сельскія бібліятэкі раёна будуць працаваць па праграме «Інфармацыйная культура і бібліятэка». У межах яе будуць створаны аматарскія аб’яднанні, у якіх будзе разглядацца гісторыя і сучаснасць кніг і бібліятэк. Бібліятэкары стараюцца прывучаць да кніг дзяцей з самых малых год: на гэта накіраваны мэтавыя праграмы «Я хачу чытаць», разлічаная на дашкольнікаў, і «Чытаёнак – чытаем з пялёнак», у межах якой праходзіць работа з маладымі бацькамі і немаўлятамі, з цяжарнымі жанчынамі.

Увогуле, 2012 год прагназуе шмат адкрыццяў, у тым ліку і індывідуальных, у галіне літаратуры і кнігавыдання. Будзем спадзявацца, што мэтавыя праграмы і цікавыя мерапрыемствы дапамогуць многім маладым беларусам зацікавіцца літаратурай – сусветнай і беларускай, старой і сучаснай. Бо, як казаў савецкі пісьменнік Пётр Паўленка, «своечасова прачытаная кніга – велізарная ўдача. Яна здольная змяніць жыццё, як не зменіць яго лепшы сябар альбо настаўнік».

Настасся ДАШКЕВІЧ.

 

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія