Красная рябина


Ноябрь осеннею прохладой веет,

Рябины гроздья на ветру алеют.

Сыростью пропах любимый город,

Мне их огонь обледенелый дорог.

Пожарами горит в лесу рябина,

А по соседству сморщилась калина.

Чарует волшебством последним осень,

Ягоды укутала паутинок просинь.

Среди рябинового царства я одна,

Не завидна у нас с тобой судьба.

Не спрятать нам своих седин,

И ты стоишь на берегу один.

Черной птицей опустилась  ночь,

И никто не сможет нам помочь.

Только мокрый дождик  слезы льет –

Любовь никто с тобой нам не вернет!

На кустах с рябинами отгорит пора,

Снег седой поземкой пробежит с утра.

Ягоды подмерзнут прямо на ветвях,

Растворятся бусинки в чудо-снегирях!

А весной вернется птиц усталый клин,

Расцветут листочки снова у  рябин.

Зашумит с надеждой свежая листва,

Нам мечту подарит новая весна!

Людмила НЕСАН.

 

Лістапад

Ізноў трывожыць твой пагляд,

Як напамінак аб былым,

Што той асенні лістапад,

Між іншым, мог быць і другім.

Раптоўным, нечакана светлым,

Імкненнем сэрцаў у цішы,

Але застаўся толькі з ветрам

Маёй параненай душы.

І памяць мне кранае раны,

А ў сэрцы – жоўты лістапад.

І хоць не ты быў мной абраны,

Але са мною твой пагляд.

Пустыня ў горадзе

Пустыня ў горадзе. Дрыжыць

Апошні ліст на голым клёне.

Як мне жыццё маё злажыць

У сям’і, з сябрамі і ў плёне?

Як да аазіса дайсці,

Дзе смагу наталю вадою,

І цераз што мне перайсці,

Каб лета не было зімою,

Пустыняй  – горад, ноччу – дзень,

Сябры – чужымі, сёння – заўтра,

Каб сонца не было як цень,

А праўда засталася праўдай?

Мая Любаншчына

Як мне табой не ганарыцца!

З табой адной у сэрцы я.

Ты мне – як маці, як сястрыца,

Старонка родная мая!

Люблю блакіт азёраў чыстых,

Твае духмяныя лугі,

Абшар лясоў, шум рэчак быстрых…

О край мой, сэрцу дарагі!

Цябе я іншай не ўяўляю,

Жыць без цябе не ў сілах я,

Цябе я ў песнях праслаўляю,

Радзіма любая мая!

Нямала ты спазнала гора:

На кожнай пядзі кроў гарыць,

Але ж не змог ніякі вораг

Цябе прынізіць, пакарыць.

На горкі лёс не наракала,

А працавала, як магла, –

З руін і попелу ўставала

Шчэ прыгажэйшай, чым была.

Жыву я ў радасці ці ў горы –

Мяне не вабіць чужы рай,

Бо для душы – ты самы родны,

Мой Любанскі чароўны край!

Дзе былі багны ды балоты,

Там гнуцца долу каласы,

Стаяць дамы, а іх выгоды

Нічым не горш за гарадскіх.

Тут помняць першых камунараў,

Што працавалі дзень пры дні,

Каб жыта ў полі красавала,

Каб людзі ў радасці жылі.

Заможна людзі жыць тут сталі.

Жыцця ўзровень стаў такі,

Што вёскі статус атрымалі,

Яны ўжо – аграгарадкі.

Жывём адной сям’ёю дружнай,

А працаваць – дык працаваць!

Нам поспех галаву не кружыць,

Да працы нам не прывыкаць.

Вось калі б змог цяпер Купала

На Любаншчыне пабываць!..

Паэмы, пэўна, было б мала –

Раман прыйшлося б напісаць.

Наш родны Любань – цуда-горад,

Арэсы-рэчкі – родны брат.

Сцярпеў нямала здзекаў, гора –

Ды выстаяў, нібы салдат.

О Любаншчына-партызанка!

Ты выжыла, перамагла!

Хоць не злічыць магіл тых брацкіх,

Што нам пакінула вайна…

Змагаліся на полі бою

Твае бясстрашныя сыны.

Нямала ты дала герояў –

Герояў працы і вайны.

І сёння Любань наш шыкоўны:

Дамы прыгожыя “растуць”,

У іх жыве народ працоўны…

Там землякі мае жывуць!

Ёсць тут шматлікія ўстановы:

Заводы, фабрыка, лясгас,

Садкі дзіцячыя, дзве школы,

Ліцэй, гімназія, рыбгас…

Шырока адчыняе дзверы

Палац мастацтваў для дзяцей,

А побач, у зялёным скверы,

Фантан празрысты ўгору б’е.

Нядаўна краму збудавалі –

Чаго ні знойдзеш толькі тут!

Яе прыгожа так назвалі,

Па-коласаўску – “Родны кут”.

Мой край на таленты багаты.

Характар, пэўна, у нас такі:

Тут спевакі і музыканты,

Пісьменнікі і мастакі.

Не абдзяліў нас Бог прыродай –

Такой не знойдзеш больш нідзе.

Буслы тут кружаць карагодам,

Жыруе лебедзь на вадзе.

У вербалоззі над Арэсай

Пяе-шчыруе салавей,

А дзесьці недалёка ў лесе

Зязюлька голас падае…

Дык будзь заўсёды ты шчаслівай,

Працуй, квітней, перамагай,

Мая маленькая радзіма,

Цудоўны Любанскі мой край!

Ніна ШАПЛЫКА, аг. Сарачы.

 

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія