Конкурс «Старонку родную люблю я…»


Легенда аб дзяўчыне Галіне.

Нежын – вёска-невялічка

На Арэскім бераў,

Тут людзей ужо небагата –

Палічыць усіх змагу.

Але ў памяці народа

Шмат паданняў і легенд

Пра жыццё-быццё былое,

Пра каханне і шмат бед.

Мне бабуля расказала,

Што чувала ад сваёй,

Што былі вакол балоты,

Усе жылі на хутарах,

Людзі выспы засялялі –

Хутаранамі іх звалі.

І жыла дзяўчына Галя

На адным із хутароў,

Хлопца моцна пакахала,

Пакахаў яе і ён.

Але бацька той Ганулі

Супраць хлопца-батрака –

Для сваёй дачкі жадаў ён

Пазаможней жаніха.

Колькі хлопец закаханы

Засылаў да іх сватоў –

Але бацька непрыступны

Адмаўляе зноў і зноў.

Але што дзеўцы багацце –

Разважае яна так:

Толькі ў каханні шчасце –

Б’ецца сэрца, быццам птах,

Як пачуе яго голас,

Як убачыць любы твар.

І дамовіліся двое,

Што, як толькі стане лёд,

Пабягуць яны ад бацькі

На свой хлеб у белы свет.

Але ці мароз немоцны,

Ці то лёс у іх благі,

І вось лёд у тым балоце

Не стрымаў іхняй вагі.

І пайшлі пад лёд абое –

Больш не бачыў іх ніхто…

А мінуў час некаторы,

На балоце між дрыгвы

Людзі бачаць у тым месцы:

Дрэвы выраслі з вады.

Хоць прайшло нямала часу,

Ды стаяць з тае пары

Сярод поля, нібы помнік,

Два дубочкі на гары.

Ужо няма таго балота,

І каханне ўжо не то…

Толькі верыць так ахвота

У прыгожую любоў!

Юра Долбік, вучань 7 класа  ДУА «Нежынская бш».

 

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія