Гонар любанскай зямлі


Закаханы ў родную старонку франтавік, заслужаны дзеяч культуры, ганаровы грамадзянін г. Любані Іван Муравейка праславіў свой край амаль у дваццаці кніжках для дзяцей і дарослых.

Нарадзіўся і вырас ён у простай сялянскай сям’і. Паспяхова закончыў школу, паступіў у Мінскі інстытут журналістыкі, але вайна адарвала яго ад вучобы. Практычна з першага  і да апошняга дня Іван Андрэевіч змагаўся з фашыстамі, а, дайшоўшы да Берліна, на матчынай мове на сцяне рэйхстага напісаў «Я – Іван з Беларусі». Пра гераізм і адвагу гэтага чалавека сведчаць ордэны Вялікай Айчыннай вайны, Чырвонай зоркі, мноства медалёў.

На фронце Іван Муравейка жыў думкамі аб тым, калі закончыцца вайна, людзі зноў зажывуць шчасліва. А ў перапынках паміж баямі складаў аптымістычныя вершы, якія запісваў алоўкам на кавалках паперы.

Напрыканцы Вялікай Айчыннай пазнаёміўся з прыгожай дзяўчынай Таняй, якая была медсястрой у партызанскім атрадзе імя А. Неўскага. А літаральна праз два тыдні яны пажаніліся. Пасля перамогі разам з жонкай любанчанін вярнуўся на малую радзіму. Тут яны абуладкаваліся. Далі жыццё тром дзецям, дачакаліся ўнукаў, а пасля і праўнукаў. У згодзе і каханні пражылі разам 46 гадоў.

Амаль сорак Іван Андрэевіч адпрацаваў у рэдакцыі раённай газеты. І, вядома, пісаў. Першая кніга паэзіі  «Песня над палямі» выйшла ў 1955 годзе і мела вялікі поспех у чытачоў, бо пераклікалася з крынічна-светлымі вытокамі любанскай зямлі, з традыцыямі і звычаямі бацькоў і дзядоў, але ў большасці рэцэнзій да кнігі адзначалася, што Муравейку лепш удаюцца дзіцячыя вершы. З таго часу ім і пачаў удзяляць больш увагі пісьменнік.

Выйшлі зборнікі «Ручаінка» (1956), «Вось якія мы» (1958), «Пра работу і ляноту» (1960), «Дружная сямейка» (1961), «Сняжынкі-смяшынкі» (1962), «Сем колераў вясёлкі» (1966), «Лясное возера» (1970), «Мы таксама падрасцём» (1971), «Дуб і дубочак» (1977), «Няхай сонца не заходзіць» (1981), «Я прыдумаў казку» (1985), «Сем унукаў, сем дзядоў» (1968), «Куды не пойдзеш – цуды знойдзеш» (2001), «Вадзіца з крыніцы» (2006), «Растуць дзеці» (2012), «Чые рукі прыгажэйшыя?» (2012). І ўсе змешчаныя ў іх творы па-сапраўднаму хвалююць і зачароўваюць дзяцей, праз незвычайнае, казачнае, задушэўна-лірычнае вядуць малых да пазнання тых маральных каштоўна-сцяў, якія, як пісаў Васіль Вітка, «складаюць азбуку душы чалавека».  Нездарма Указам Прэзідэнта  Рэспублікі  Беларусь  ад  8 студзеня 2002 г. за шматгадовую плённую працу ў галіне літаратуры і журналістыкі, прапаганду культурнай спадчыны беларускага народа наш зямляк узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, а ў 2006 г. рашэннем праўлення саюза пісьменнікаў Беларусі за вялікі ўклад у айчынную літаратуру яму прысвоена высокае званне «Ганаровага члена саюза пісьменнікаў».

У школе, што ў аграгарадку Таль, адкуль ён родам, дзейнічае музей «Салон Івана Муравейкі». Там сабрана шмат матэрыялу: рукапісы, фотаздымкі, партрэты, асабістыя рэчы, а яшчэ артыкулы, аддрукаваныя на пішучай машынцы «Мерседес», прывезенай з Германіі пасля заканчэння вайны. што, безумоўна, служыць патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення.

Нельга не прыгадаць пра дзве кнігі Івана Муравейкі, якія  ўбачылі  свет  у 2009 г., аб’яўленым Прэзідэнтам Годам роднай зямлі, – «Была вайна» і «Лебядзіны край». У першую ўвайшлі не толькі франтавыя запісы, а і шмат нарысаў пра любанчан, урыўкі з паэмы, у якой расказваецца пра подзвіг партызанкі Фені Конанавай. У другім зборніку – творы пра Любаншчыну, цікавыя мяс-ціны, жыхароў, знакамітых землякоў і г.д.

Карацей кажучы, па кнігах Івана Андрэевіча можна вывучаць гісторыю роднага краю. А сам пісьменнік  гаворыць так:

– Я ганаруся сваёй Любанню і вельмі шчаслівы, што жыву ўсё жыццё тут, дзе мяне ўсе ведаюць і я ўсіх ведаю. Я зрабіў правільны выбар, калі вырашыў застацца на Любанскай зямлі назаўсёды.

Удалечыні ад сталічнай мітусні ён адчувае сябе даволі ўтульна. Часта да яго прыбягае мясцовая дзетвара, а землякі падказваюць новыя тэмы для творчасці. Дзверы дома Івана Муравейкі заўсёды адчынены для сяброў, знаёмых, рабят. Там можна атрымаць падтрымку, падзяліцца набалелым, паслухаць пра жыццёвую мудрасць і г.д.

Напрыканцы мне хочацца дадаць: чытайце і перачытвайце цудоўныя творы І.А. Муравейкі, каб узбагаціць душу прыгажо-сцю, напоўніць яе гармоніяй, пяшчотай і дабрынёй, мацней палюбіць сваю Айчыну і ўбачыць яе вачамі любанскага песняра.

Марыя Слівец,

бібліятэкар Рэдкавіцкай бібліятэкі.

 

Напиши мне несколько слов

На пергамент души посеревшей

Тенью чувств. А я стану вновь

Сквозь тебя видеть в мире воскресшем

Вечность страсти – нашу Любовь!

На «до» и «после» время разделилось.

Любви мне перестало не хватать.

А ты вдруг в сновидении явилась…

Прости, что я посмел тебя желать!

Я верю, что, восстав из ада,

В глазах твоих я утону;

Под сенью девственного сада

В объятьях ласковых усну,

Забуду боль, печаль разлуки…

Умывшись  утренней росой,

Любви твоей познаю муки,

Любви невинной…

Ангел мой!

Ответь пьянящим поцелуем

На сердца зов! Не дай сказать,

Чего боюсь, о чем тоскую,

Позволь спокойствие познать

В твоем раю…

Александр ЦЕГЕЛЬНЫЙ.

 

Афган. Са святам, салдат!

– Ты быў у Афгане?! – пачуў зноў салдат.

І моўчкі ў адказ усміхнуўся,

Успомніў спякоту і свой аўтамат,

Які як раз’юшаны біўся.

У час перастрэлкі «сваіх» і «чужых»,

У хвіліны «зачыстак» і бою,

Які застаўляў ураз дурнець «маладых»

Ці моўчкі ляжаць пад гарою.

Успомніў салдат і сяброў, што дамоў

Вярнуліся ў цынку – «груз 200».

– Навошта? Навошта?! Навошта?!! – ізноў

Пытаўся салдат у душы, – было лезці?!!

І давіць на скроні пульсуючы боль,

Які і гадамі не здымеш,

А перад вачамі шарэнгаю ў столь

Салдаты, якіх не падымеш.

– Ты быў у Афгане!? – пачуе салдат.

– Віншуем! – гавораць сардэчна.

(Віншуюць са святам, а святу не рад,

Бо боль ад пакутаў навечна).

– Ты быў у Афгане?

– Са святам, салдат!..

Любоў СТАСЮК.

 

Усім Вам

Адкуль Вы прыйшлі

І куды Вы ідзеце?

Хто Вашы бацькі?

Чые Вы дзеці?

 

Ад кончыкаў пальцаў

Да кончыкаў ног

Ад  Вас я ўтаміўся,

Даўно занямог.

 

І крыўдаю крыецца

Беднае сэрца.

Паратунку шукаю,

Не знаю, дзе дзецца.

 

Ад  Вас не чакаю

Я болей спагады –

Таптаць мяне ў зямлю

Заўсёды Вы рады.

 

Смяяцеся дружна,

Калі мне так цяжка –

Дзень кожны між Вас

Неапраўдана цяжкі.

 

Дык адкуль Вы прыйшлі

І куды Вы ідзеце?

Хто Вашы бацькі?

Чые Вы дзеці?

Сымон МУЗЫКА.

 

Матулі

Мне ты, матуля,

І хлеб, і соль.

Ты – майго шчасця свята.

Аддай жа мукі мне свае і боль,

За іх быў і я вінаваты…

 

Сцяжынка

Заслалі хмары чорныя

Жывую неба сінь.

А я, тугой агорнуты,

Стаю каля асін.

Чакаў, чакаў я любую,

Ды зноўку не прыйшла.

Відаць, сцяжынка іншая

Дзяўчыну павяла.

Віктар САЛАНЕЦ.

 

Бярозкі-сястрычкі

Дзве бярозкі – дзве сястрычкі

Абняліся ля крынічкі.

Цэлы дзень глядзяць у люстра,

Як іх косы ўюцца, льюцца.

Хто ні пройдзе – павітае,

Спыніцца, паразмаўляе.

 

Навучыў бегаць верабей

Во – Андрэйка. Хутка годзік.

Ён амаль што добра ходзіць.

Паглядзіце, як ідзе –

Не аступіцца нідзе.

Праўда, для перасцярогі

Мама за руку вядзе.

На дарожцы – верабейка:

Пазірае на Андрэйку.

А Андрэйка ўсклікнуў: – Мама!

І пабег да птушкі прама.

Верабейка – скок-скок-скок:

– Не дагоніш, дружбачок!

А Андрэйка – зноў бягом

За гарэзай-вераб’ём.

І дагнаў бы, і злавіў бы,

Каб не плот і каб не сліва…

Пырх! І – птушка забаўляецца:

На галінцы, бач, гайдаецца.

– Лезь, Андрэйка, да мяне!..

Не пусціла мама: – Не!

Хлопчык подбегам ідзе,

Маму за руку вядзе.

 

Страшнае здарэнне

Нядаўна страшная бяда

Андрэйку напаткала:

Курэй нахабных чарада

Бязлітасна напала.

Стаяў ён пасярод двара

З акрайцам хлеба смачным,

А куры збегліся: давай

Кляваць, кляваць і вырываць

Акраец з рук. А хлопчык – плача…

Увесь да крошачкі склявалі

І голасна засакаталі:

Ці «дзякуй» ветліва казалі,

Ці ў насмешку рагаталі?

А ён не знаў птушынай мовы,

Таму не зразумеў ні слова.

Твар слёзны выцер рукавом

І да матулечкі – бягом:

– Дай мне

Тры лусты хлеба.

– Навошта столькі?

– Трэба.

 

Усё залежыць ад ката

Кот, наеўшыся каўбас,

На падушцы бавіць час.

Ну, а мышка шэрая

Па ўсёй хаце бегае,

Не баіцца анікога –

Ні старога, ні малога.

Запытаўся ў мышкі Міша:

– А ці доўга жывуць мышы?

Адказала мышка так:

– Усё залежыць ад ката.

Іван МУРАВЕЙКА.

 

Шыкоўна!

І як гэта цудоўна,

Калі гучыць прызнанне

На мове роднай у каханні!

«Люблю тебя», – прамовіць рускі,

«Жэ тэм», – адкажа француз.

«Я цен кохан», – ляціць па-польску

У адрас любых муз.

Журчыць, як вада ў крыніцы,

Венгерскае «серетлек»,

І чуваць, як «чумма цінго чхіці»

Пяе бірманскі чалавек.

Англічанін напіша: «I love you»,

І не будзе доўгіх прамоў.

Мы ж толькі прашэпчам: «Кахаю»,

І ўсё зразумела без слоў…

Вольга КАСПЯРОВІЧ.

 

Журавінавыя вусны…

Журавінавыя вусны. Цмяны свет вачэй.

Я тваё цалую сэрца: дыхаеш часцей.

Паміж нас адно трымценне шоўку валасоў.

Тонкай ніткаю імгненне сцеражэ ад сноў.

Мая шыя – твае вусны,

мой агонь – твой палкі ўздых,

У руках, як ільдзінкі, таем:

я – у тваіх, а ты – у маіх…

…нават калі ты далёка, помні, любы мой:

Я дзялю з табой дыханне, думкі і спакой…

Абдымі мяне, супакой мяне,

Быць слабой і ціхай навучы мяне.

Проста побач будзь, як у добрым сне.

Моцная?

Так.

А з табой удвайне.

Наталі жыццём, каб забыў на страх

Майго лёсу дзікі хуткакрылы птах.

Настасся КУХАРЭНКА.

 

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія