Старыя дрэвы – на дровы


На гэтым тыдні брыгада будаўнікоў сельгасфіліяла «Гара-дзяцічы» адкрытага акцыянернага таварыства «Любанскі райаграсэрвіс» (на здымку) займалася добраўпарадкаваннем тэрыторыі. Па словах Генадзя Пучэні, выконваючага абавязкі будбрыгады аддзялення «Калінаўка» названай гаспадаркі, перад працаўнікамі пастаўлена задача спілаваць сухія дрэвы абапал уязной дарогі ў вёску Палічын. Каб зрабіць гэта і прыбраць тэрыторыю, брыгадзе з трох чалавек, у «арсенале» якіх бенза-  піла і сякера, спатрэбіцца не менш як тры дні. Працаўнікі самі займаюцца пагрузкай драўніны: на прычэп трактара МТЗ-80, што выдзеліла сельгасарганізацыя. Нарыхтаванае будзе адвезена на машынны двор і малочна-  таварныя фермы аддзялення «Калінаўка» і, вядома, выкарыстана ў якасці паліва для ацяплення памяшканняў.

Думаецца, па вясне на месцы «аджыўшых свой век дрэў» зашумяць лісточкамі маладыя дрэўцы.

Алена РАДКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Ваш отзыв