Нехта стварае, а іншы знішчае


З самай ранняй вясны ў раёне актывізаваліся работы па добраўпарадкаванні. Ды і цяпер яны не спыняюцца. Праўда, вядуцца ва ўсіх арганізацыях па-рознаму: у кагосьці толькі на здавальняюча, а ў некаторых на выдатна. Праехаўшы па горадзе, уласна кажучы, у тым можна ўпэўніцца ўвачавідкі.

Нехта стварае, а іншы знішчае

Як і ў папярэднія гады, дагледжанасцю радуе вока тэрыторыя перад сыраробчым заводам. Працаўнікі прадпрыемства, як сапраўдныя дызайнеры, падыходзяць да афармлення яе. Паклапаціліся пра тое, каб кожная дэталь была дарэчы. Таму зараз увагу прахожых прыцягваюць рознакаляровыя петуніі на клумбах і ў вазонах на падстаўках, прыгажуні-ружы, іншыя дэкаратыўныя расліны.

Нельга прайсці міма і не залюбавацца кветнікам каля адміністрацыйнага будынка крухмальнага завода. Да слова, і на тэрыторыі прадпрыемства наведзены, можна сказаць, ідэальны парадак, на клумбах з ранняй вясны і да позняй восені стракацяць кветкі, прычым некаторыя з іх даволі экзатычныя.

Своеасаблівае дызайнерскае рашэнне мае пляцоўка каля ветстанцыі і ветлячэбніцы. Ёсць і іншыя станоўчыя прыклады добраўпарадкавання. Але маюцца і адваротныя. У той час, як большасць працоўных калектываў з энтузіязмам абуладкоўваюць замацаваныя тэрыторыі, некаторыя работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі бязлітасна знішчаюць тое, што створана рукамі неабыякавых гараджан. Так, падчас абкосу травы каля дома №6 па вуліцы Янкі Купалы «цуда-майстры» скасілі ўсе касачы, што якраз ярка расцвілі і радавалі вока. Жыхары, якія даглядалі кветкі, толькі рукамі развялі ў роспачы. Дарэчы, яны не адзіныя ў сваёй бядзе. «Пастараліся» касцы і на завулку Купалаўскім, 7. Незразумела, чаму гэта зроблена тымі, хто павінен у першую чаргу клапаціцца пра парадак і прыгажосць у горадзе.

 

 

 

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія