Урач агульнай практыкі


Калектыў Любанскай цэнтральнай раённай бальніцы сёлета папоўніла малады спецыяліст Вікторыя Боева. Хаця, трэба сказаць, калегі яе ўжо добра ведаюць: летась дзяўчына праходзіла тут жа інтэрнатуру па прафесіі ўрача агульнай практыкі.

Урач агульнай практыкі

 

Абрала яе, як прызналася, па прапанове матулі ды яшчэ па прыкладзе старэйшага брата Эдуарда. Праўда, у яго іншы профіль – ён урач-хірург і зараз з’яўляецца ўжо кандыдатам медыцынскіх навук, дацэнтам, загадчыкам 1-й кафедры агульнай хірургіі Гродзенскага дзяржаўнага медуніверсітэта. Менавіта да яго звяртаецца Вікторыя, калі патрабуецца прафесіянальная кансультацыя. А ёй, як урачу агульнай практыкі, належыць, акрамя тэрапеўтычных навыкаў, валодаць і шэрагам іншых – па оталарынгалогіі, нефралогіі, гастраэнтэралогіі, кардыялогіі і г.д., каб правільна вызначыць дыягназ кожнаму пацыенту і прыпісаць неабходнае лячэнне.

З першых жа дзён працоўнай дзейнасці ў райбальніцы дзяўчына станоўча зарэкамендавала сябе – уважліва адносіцца да ўсіх, хто звяртаецца да яе. «Не важна, захварэў малады чалавек альбо сталы, любому неабходна аказаць своечасовую паўнавартасную дапамогу і хутчэй паставіць, што называецца, на ногі», – лічыць Вікторыя Вячаславаўна.

Наталля Вілента.

Фота аўтара.

 

 

 

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія