Падсумавалі, як адпачывалі


Вядома, што ў нашай краіне ўдзяляецца вялікая ўвага пытанням аздараўлення насельніцтва. Як паляпшалі сваё самаадчуванне любанчане ў мінулым годзе, пра гэта вялася грунтоўная размова на выніковым пасяджэнні з удзелам старшынь камісій па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні арганізацый і ўстаноў.
Падсумавалі, як адпачывалі

Напачатку галоўны спецыяліст па АіСКЛ па Любанскім раёне Людміла СТАТКЕВІЧ (на здымку злева) агучыла, што называецца, лічбы і факты. Летась за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання адпачылі ў санаторыях (найбольш у «Алесі», «Сасновым боры» і іншых) 203 чалавекі, у тым ліку 113 дзяцей. Бясплатна выдадзе-
на 117 пуцёвак. Паказчык па аздараўленні на Любаншчыне на 1 000 працаўнікоў саставіў 17,3.
Акрамя работнікаў арганізацый і прадпрыемстваў, пуцёўкі выдаваліся і іншым катэгорыям насельніцтва. Так, у санаторна-курортных установах у мінулым годзе пабывалі і ўмацавалі здароўе дзесяць дзяцей-інвалідаў з суправа-
джэннем, адзін інвалід ІІ групы ў адпаведнасці з артыкулам 18 Закона «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС», 39 ветэранаў працы, у тым ліку тры інваліды І групы з суправаджэннем, дзесяць – ІІ-й.
Як заўсёды, летась аздароўлена шмат школьнікаў: з 3 476 навучэнцаў – 1 904. Асноўная колькасць – у час летніх канікул, калі працавалі лагеры з дзённым і кругласутачным прабываннем. У прыватнасці, апошніх функцыянавала пяць: па традыцыі ў пяць змен працаваў стацыянарны летнік «Арэса», на базе ўстаноў адукацыі дзейнічалі профільныя «Лінгвісцяня», «Вертыкаль», «Патрыёт», працы і адпачынку «Расток».
Працягваючы тэму аздараўлення навучэнцаў, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Любанскага райвыканкама Алена Казлова агучыла інфармацыю пра работу лагераў гэтым летам. Традыцыйна прадугледжана дзейнасць іх з дзённым знаходжаннем як у гарадскіх, так і сельскіх установах адукацыі. Што датычыць кругласутачных летнікаў, то, напрыклад, крыху па-іншаму будзе працаваць «Арэса» – не ў пяць, а ў чатыры змены (замест дзвюх дзевяцідзённых для дзесяцікласнікаў будзе ўжо толькі адна). Плануецца арганізаваць тры профільныя лагеры: на базе Сароцкай сярэдняй школы – для адораных дзяцей, удзельнікаў прадметных алімпіяд; Урэцкай СШ №2 (сумесна з вайсковай часцю 42715) – «Патрыёт», для юнакоў падуліковай катэгорыі; Атраднаўскай СШ – «Лінгвісцяня», для рабят, якія паглыблена вывучаюць замежныя мовы. Алена Іванаўна таксама зазначыла, што ўпершыню ў нашым раёне пачнуць функцыянаваць васемнаццацідзённыя спартыўныя лагеры з дзённым знаходжаннем. Мяркуецца два на пяцьдзясят чалавек. Бавіць час там змогуць выхаванцы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы – такім чынам у перыяд летніх канікул яны працягнуць трэніровачны працэс. Кошт пуцёвак ва ўсе лагеры, па словах А.І. Казловай, стане вядомы крыху пазней.
Пра тое, як наладжана работа па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні працаўнікоў і іх дзяцей на прадпрыемствах, ва ўстановах, з якімі праблемамі даводзіцца сутыкацца, колькі пуцёвак атрымана і выдадзена за мінулы год, распавялі старшыні камісій па АіСКЛ: аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі –
Алена Скурко, лясгаса – Святлана БОНДАРАВА (на здымку справа), жыллёва-камунальнай гаспадаркі – Святлана Мігун і г.д.
У завяршэнні Л.С. Статкевіч нагадала алгарытм пастаноўкі на чаргу і выдачы пуцёвак тым, хто мае патрэбу ў аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні.
Наталля ВІЛЕНТА.
Фота аўтара.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія