Любанчане – багарадчанам


У рамках пагаднення аб гандлёва-эканамічным і культурным супрацоўніцтве паміж нашым раёнам і Багародскім Ніжагародскай вобласці Расійскай Федэрацыі і па запрашэнні кіраўнікоў мясцовага самакіравання  і адміністрацыі горада Любанскае райспажыўтаварыства неаднаразова ўдзельнічала там у разнастайных кірмашах.

Вось і нядаўна пабывалі ў горадзе-пабраціме. Любанчане прапаноўвалі расіянам прадукцыю беларускіх вытворцаў: пяці нашых малаказаводаў, чатырох мясакамбінатаў і кандытарскай фабрыкі, а таксама прамысловых прадпрыемстваў.

Да чатырох палатак, якія райспажыўтаварыства размясціла на гарадской плошчы, пакупнікі падыходзілі на працягу ўсяго дня. Любанскія прадаўцы стараліся ветліва абслугоўваць кожнага з іх, і па ўсім было бачна, што багарадчане засталіся задаволенымі пакупкамі.

Пра гэта, дарэчы, сведчыць і той факт, што адміністрацыя Багародскага раёна звярнулася з прапановай і просьбай адначасова да нашага кіраўніцтва з тым, каб райспажыўтаварыства часцей накіроўвала туды дэлегацыю для гандлю беларускімі таварамі, якія ў жыхароў  горада-пабраціма карыстаюцца вялікім попытам.

Наталля Вілента.

 

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія