Раёнка ў маёй працы і жыцці


Я з’яўляюся даўняй прыхільніцай і чытачкай «Голасу Любаншчыны». Бо жыць у нашым раёне і не чытаць мясцовую газету недапушчальна.

Яна змястоўная, насычаная, аператыўная, імкнецца праўдзіва асвятляць усе асноўныя падзеі, коратка вызначыць самае галоўнае. Для сучаснага ж чалавека вельмі важна мець поўную панараму падзей сённяшняга дня.

Вельмі прыемна назіраць, як газета ўдасканальваецца, а гэта значыць, не стаіць на месцы. З кожным годам паляпшаецца яе эстэтычны выгляд. Мяне, як бібліятэкара, гэта вельмі радуе, выклікае гордасць за тое, што журналісты карыстаюцца пры напісанні матэрыялаў роднай мовай.

Наш Прэзідэнт А.Р. Лукашэнка аб’явіў 2012 год – Годам кнігі. Асвятленню данага пытання «Голас Любаншчыны» ўдзяляе вельмі вялікую ўвагу. А таму і тэматычная папка «Кніга – крыніца ведаў», якая маецца ў Рэдкавіцкай сельскай бібліятэцы, сістэматычна папаўняецца адпаведным газетным матэрыялам.

Мяне цікавіць, як ідуць справы не толькі ў нашым ААТ «Чырвоная змена», але і ва ўсім раёне. Пра гэта газета піша аператыўна і змястоўна. Сачу я таксама за матэрыяламі сацыяльна-эканамічнага характару. Асабліва радуе тое, што з добрымі артыкуламі ў раёнцы выступаюць мае калегі, дзеляцца вопытам работы.

Я чытаю сама і прапаную чытачам газеты свае матэрыялы пра людзей працы, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Дарэчы, пра пяцярых рэдкавіцкіх яе ўдзельнікаў нядаўна было надрукавана ў газеце. Таму мне не цяжка было падрыхтаваць тэматычную паліцу «Вечны агонь памяці» і адпаведную папку «Не скарыліся ворагу землякі».

Можна з упэўненасцю сказаць, што «Голас Любаншчыны» – газета-краявед. І мяне вельмі цікавяць у ёй матэрыялы па краязнаўстве. Бо адным з галоўных напрамкаў дзейнасці Рэдкавіцкай бібліятэкі з’яўляецца краязнаўчая дзейнасць.

Даволі часта раёнка асвятляе такую важную тэму, як экалогія. Любанская зямля сапраўды цудоўная, а якая дзівосная яе прырода! А што мы пакінем нашым нашчадкам? Пра ўсё гэта можна прачытаць у «Голасе Любаншчыны» на старонцы «Наша Прыарэссе» і пад рубрыкамі «Чалавек і прырода», «Экалогія і мы».

Ведаю, што работнікі нашага мясцовага Дома культуры часта звяртаюцца да тэматычнай папкі «бацькаўшчына». Афармляецца яна ў многім дзякуючы газетнай рубрыцы «навіны культурнага жыцця» і тэматычнай старонцы «Чыстыя крыніцы», дзе расказваецца пра фальклор, абрады і традыцыі Любанскага краю.

Моладзь, якая часта прыходзіць у бібліятэку, захапляецца старонкай газеты пад назвай «Юнацтва», а таксама рубрыкамі «Маладое пакаленне – будучыня краіны», «Ваенна-патрыятычнае выхаванне», «Ваша здароўе». Для таго, каб аблегчыць пошук патрэбнага вяскоўцам матэрыялу ў падшыўках газеты «Голас  Любаншчыны», я пастаянна папаўняю газетнымі артыкуламі бібліятэчныя папкі: «Моладзь Любаншчыны», «Служыць айчыне рады», «Навучанне здароваму ладу жыцця».

Чытачам усіх узростаў падабаецца рубрыка «За духоўнае адраджэнне». Радуе, што раёнка значнае месца адводзіць на сваіх старонках духоўнасці – той чыстай, праўдзівай святой крыніцы, у якой яшчэ бруіць жыццёвая сіла праўды і дабрыні. Нездарма ж у бібліятэцы аформлена тэматычная паліца «Твой духоўны свет», а ў папку-дасье «Шлях да Храма» сабраны ўсе публікацыі з духоўнай рубрыкі.

Відавочна, што газета «Голас Любаншчыны» «не баіцца» мяняцца. І гэта натуральны працэс, як і наша жыццё, якое не стаіць на месцы. Таму можна з упэўненасцю сказаць, што матэрыялы напісаны ў ёй жывой мовай, з добрым веданнем справы.

І сёння, у дзень прафесіянальнага свята работнікаў рэдакцыі, я жадаю калектыву газеты «Голас Любаншчыны» творчых поспехаў, цікавых журналісцкіх знаходак, не аслабляць увагі да пастаянных і новых няштатных аўтараў і чытачоў.

Яшчэ зычу важкіх новых творчых дасягненняў і прызнання чытачоў, росту папулярнасці выдання і ўмацавання яго эканамічнага стану.

Марыя СЛІВЕЦ,

бібліятэкар Рэдкавіцкай сельскай бібліятэкі.

 

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія