Паўстаюць яркія абразкі мінулага


4-10-16Шчыміць сэрца і плывуць успаміны: перад вачамі, нібыта было ўчора, працоўныя дні ў Малагарадзячыцкай школе Любанскага раёна.

Ужо цяпер «гартаю» ў думках «кнігу» ўспамінаў, і на душы крыху лягчэе, пакрысе ўтаймоўваецца хваляванне, паўстаюць найбольш яркія абразкі мінулага, вобразы былых калег, тады маладых, энергічных, працаздольных, і вучняў гэтай школы.

У Малагарадзячыцкую сярэднюю школу я прыйшла ў красавіку 1966 года ў якасці настаўніцы матэматыкі. Любая праца ў школе пачынаецца са знаёмства з дырэктарам. Сустрэла мяне прыгожая жанчына Лізавета Мікалаеўна Сініцкая, як здалося, хоць патрабавальная, але добрая, душэўная, разважлівая. У яе можна было атрымаць мудрую параду не толькі па асноўнай рабоце, але і па бытавых, жыццёвых пытаннях. У школе працавала шмат маладых настаўнікаў. З цеплынёй у сэрцы ўспамінаю маладую сям’ю Віктара Іванавіча Карпіевіча (ён працаваў завучам школы), чалавека сумленнага. Вельмі ўдзячна Віктару Іванавічу за яго ўвагу да кожнага настаўніка, уменне дапамагчы, даць карысную параду. У памяці па сёння настаўніцы Марыя Сцяпанаўна Статкевіч, Валянціна Міхайлаўна Семяновіч, Валянціна Пятроўна Трубчык. Калектыў настаўнікаў дружны. Колькі экскурсій з вучнямі было праведзена ў горад Мінск, Брэсцкую крэпасць, Белавежскую пушчу, Хатынь, на Курган Славы! Цікава мы бавілі вольны час, хаця ў кожнага былі маленькія дзеці, гаспадарка. Выязджалі з канцэртамі мастацкай самадзейнасці ў суседнія вёскі, наведвалі тэатр, цырк у горадзе Мінску. І зараз успамінаю беларускую народную песню «Чабарок» у выкананні Валянціны Пятроўны Трубчык.

Перада мною ляжаць паштоўкі, якімі віншавалі мяне вучні гэтай школы са святамі, і паўстаюць партрэты кожнага з іх. Галя Міцько. Сумленная, старанная дзяўчынка, добрая, вучылася выдатна. Шкада, што рана пайшла з жыцця. Ліда Лагун і яе брат Коля. Мае суседзі па пад’ездзе. Выхоўвала іх мама. Коля ў гульнях навучыў майго чатырохгадовага сыночка чытаць. Ліда наведвала мяне, запрашала на вяселле. Ніна Трубчык. Працавітая. На ўборцы бульбы выконвала норму за траіх. Вольга Сініцкая і яе сястра Віялета. Да заняткаў у школе паспявалі дапамагчы маме на ферме.

Выбачайце, мае былыя вучні, што не магу напісаць пра кожнага, але я памятаю ўсіх вас і часта ўспамінаю паслухмяных, даверлівых, а бывала, гарэзлівых.

Асаблівы ўспамін пра сям’ю Ксеніі Лапцік і яе дзяцей: Ніну, Алену, Колю, Паўліка. Яны для мяне блізкія і родныя людзі, якія ніколі не пакідалі ў бядзе. Сярод гэтай сям’і я не адчувала сябе ў адзіноце.

Я ўдзячна лёсу за тое, што падарыў мне светлы перыяд жыцця і працы (1966-1971 гады) у гэтай далёкай ад райцэнтра, але цудоўнай вёсцы з яе добрымі, памяркоўнымі людзьмі.

Дзякуй вам, жыхары Малых Гарадзяціч, за ўвагу, дабрыню і чуласць. Дабрабыту ўсім, здароўя, а вучням гэтай школы поспехаў у вучобе!

Буду ўдзячна, калі хто-небудзь патэлефануе ці напіша. Хочацца ведаць пра лёс вучняў, настаўнікаў, знаёмых.

З павагай Вольга Буднік.

Тэлефоны: 2-16-51 (код 8 01646), 8-029-906-11-81 (Вэлком).

Адрас: 225432, Брэсцкая вобласць, г. Ганцавічы, вул. Кастрычніцкая, д. 3, кв. 6. Вользе Уладзіміраўне Буднік.

 

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія