Дапамаглі


Я – пенсіянерка, ветэран вайны і працы, інвалід другой групы, жонка ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны, які ў гады яе прайшоў шлях ад свайго дома да Германіі. Вярнуўся адтуль у 1946 годзе, раненым, кантужаным. У мірны час працаваў у калгасе «Чырвоная змена» механізатарам. У 1983 памёр.
Сама ж я 41 год адпрацавала ў галіне адукацыі, а ў 1979 годзе пайшла на пенсію. Але і пасля гэтага не сядзела склаўшы рукі, удзельнічала ў палявых работах у мясцовай гаспадарцы. А ў 1986 годзе разам з сынам Віктарам сямейным экіпажам выйшлі мы ў перадавікі на пасадцы бульбы. У газеце «Голас Любаншчыны» быў нават надрукаваны наш фотаздымак. Яго і цяпер яшчэ захоўваю ў сваім сямейным альбоме.
Але час прайшоў хутка, сіл стала намнога менш. Ды і чаму здзіўляцца, мне ўжо 87 гадоў. Так што цяпер ужо сама маю патрэбу ў старонняй дапамозе. І добра, што ёсць чулыя людзі, гатовыя яе аказаць. Да ліку такіх адносяцца і цяперашні дырэктар ААТ «Чырвоная змена» В.І. Толкач, брыгадзір Н.У. Альховік. Дзякуй ім вялікі за той клопат, які праяўляюць названыя кіраўнікі пра простых людзей.
Напрыклад, Ніна Уладзіміраўна вельмі турбавалася пра тое, каб своечасова быў узараны мой агарод. Ён невялікі, усяго 10 сотак, але ж уручную не перакапаеш. Яна сама звярнулася да Вадзіма Іванавіча Толкача, каб выдзелілі трактар для ворыва глебы і пасадкі бульбы. І неўзабаве да мяне завітаў на тэхніцы механізатар А.В. Лаўрыеня. Пасля сваёй асноўнай работы ён заехаў і ўзараў агарод. А на наступны дзень і бульбу мне пасадзілі.
Вялікі дзякуй за гэта ўсім, хто дапамог у такой вялікай справе, выканаць якую старому чалавеку было не пад сілу.
Бывае, што неабходна мне дапамога або добрая парада і ад іншых людзей. Варта адзначыць, што ніхто з іх не адмаўляе ў гэтым. Таму хачу сказаць вяскоўцам, кіраўніцтву вялікі дзякуй за ўсё і пажадаць здароўя, шчасця, поспехаў ва ўсіх справах на карысць нашай Радзімы.

Аляксандра СУШЧЭНЯ, вёска Рэдкавічы.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія