Частуюць любанскія пчолы


Хаця вясна і лета ў гэтым годзе выдаліся не надта пагодлівымі, як ні дзіўна, а пчолы здолелі ўдосталь назбіраць бурштынавага пачастунку – у ДЛГУ «Любанскі лясгас» днямі завяршылі нарыхтоўку мёду, якога атрымалі прыкладна такую ж колькасць, як летась.

Частуюць любанскія пчолы

 

Па словах інжынера па пабочным карыстанні лесам Караліны Ахрамовіч, у лясгасе маюцца чатыры пасекі (у тым ліку адна – у Асавецкім лясніцтве, тры – у Ямінскім). Іх насяляюць 300 пчоласем’яў, якіх ў маі пачалі вывозіць на качаванне. Для гэтага ў лясгасе маюцца чатырнаццаць перасоўных платформ, што перамяшчалі туды, дзе цвілі культуры: калі на ўскраек поля, калі на ўзлесак. За гэтым працэсам пільна сачылі пчаляры Сяргей Дастанка, Пётр Плышэўскі, Міхаіл Сірач. Яны ж пад кіраўніцтвам майстра па пчалярстве Ірыны Барысевіч пасля і былі задзейнічаны ў зборы новага ўраджаю. У чым істотную дапамагу аказвалі вадзіцель Мікалай Шуткоў і прадстаўнік адміністрацыі лясгаса (часцей гэта была Караліна).

Да стартавай адкаткі мёду прыступілі напрыканцы чэрвеня. Дарэчы, звычайна тое пачынаюць рабіць раней, аднак тэрміны сёлета крыху змясціла надвор’е. У выніку атрымалі 2 021 кілаграм салодкага прадукту, у тым ліку 743 кг – у Асавецкім лясніцтве і 1 278 кг – у Ямінскім.

А вось другая адкатка прыйшлася на канец ліпеня і завяршылася днямі. Падчас яе нарыхтавана значна менш карыснага ласунку – 504 кілаграмы, у тым ліку ў Асавецкім лясніцтве – 211 кг, у Ямінскім – 293 кг. Такім чынам, за два летнія месяцы, якія мінулі, у лясгасе сабралі 2 525 кг мёду – прыкладна столькі ж, колькі і летась.

«Нястомныя працаўніцы» насілі ў вулеі нектар з рапсу, маліны, крушыны, скрыпеню, васілька, грэчкі, чабору, ліпы… З-за такой разнастайнасці і сам салодкі прадукт, адзначаюць у лясгасе, мае нязначныя адрозненні па смаку.

Атрыманы мёд рэалізуецца насельніцтву. Прычым ён ужо не мае патрэбы ў рэкламе, так як славіцца сваёй якасцю. А таму і попыт на любанскі ласунак з году ў год не спадае. Яго можна набыць як у лясгасе, так і ў лясніцтвах. Заўсёды з ахвотай купляюць мёд і жыхары Слуцка, Салігорска, Мінска, дзе нашы лясгасаўцы ўдзельнічаюць у разнастайных кірмашах.

Дар’я РАБЦАВА.

Фота аўтара.

 

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія