95 гадоў з моманту абвяшчэння БССР


Вечарам 1 студзеня 1919 года быў надрукаваны Маніфест Часовага савецкага ўрада Беларусі аб абвяшчэнні  незалежнай краіны. Уся ўлада перайшла да Саветаў рабочых, сялянскіх, чырвонаармейскіх дэпутатаў, а кіраўніком стаў Дзмітрый  Жылуновіч.  Праз  некалькі  дзён – 5 студзеня – Часовае рабоча-сялянскае кіраўніцтва пераехала са Смаленска ў Мінск. А 3 лютага на першым Усебеларускім з’ездзе прынята Канстытуцыя…

Сёлета споўнілася 95 гадоў з таго моманту, калі было  абвешчана аб стварэнні  Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Менавіта з гэтага часу, лічаць многія гісторыкі, вучоныя, палітычныя дзея-чы, і пачалося фарміраванне беларускай дзяржаўнасці.

Увогуле, у гісторыі нашай краіны шмат памятных старонак, дат, якія назаўсёды ўпісаны залатымі літарамі. І колькі б ні прайшло часу, пра іх будуць памятаць. Бо, не ведаючы мінулага, нельга пабудаваць светлую будучыню.

Прыгадаць слаўную дату на абласное мерапрыемства, якое ладзілася ў Слуцкім Палацы культуры, сабраліся прадстаўнікі ўлады, ветэраны вайны і працы, моладзь, работнікі розных галін народнай гаспадаркі. Звяртаючыся да ўсіх прысутных, старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра, адзначыў вызначальныя этапы станаўлення і развіцця нашай краіны, уклад у агульную справу цэнтральнага рэгіёна. Міншчына падаравала рэспубліцы і свету многіх славутых, таленавітых грамадскіх дзеячаў, кіраўнікоў розных рангаў і простых працаўнікоў, якія сваімі сумленнем, руплівасцю, нястомнасцю дасягалі важкіх вынікаў і тым самым  памнажалі дасягненні роднага краю. Гонар і павага тым, хто адстойваў незалежнасць краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, хто адраджаў яе пасля, хто сёння працягвае слаўныя традыцыі дзядоў і прадзедаў.

“Хай наша праца служыць для далейшага росквіту Рэспублікі Беларусь – правапераемніцы БССР”, – падкрэсліў на заканчэнне Сямён Барысавіч.

Таксама ён уручыў пасведчанні ганаровых грамадзян Мінскай вобласці першаму сакратару Мінскага абласнога камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Марыі Худой і лётчыку-касманаўту, камандзіру касмічнага карабля “Саюз ТМА-06М” Алегу Навіцкаму.

Шэраг актыўных членаў камуністычнай партыі атрымалі юбілейны  медаль “95 гадоў УЛКСМ”.

Падарункам для ўсіх прысутных на мерапрыемстве стаў святочны канцэрт.

Наталля Вілента.

Фота аўтара.

На здымку: дэлегацыя Любанскага раёна на абласным свяце з нагоды 95-годдзя ўтварэння БССР.

 

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія