Ля сэрца «крымскі сувенір»


Упершыню любанчанін Уладзімір Сінькевіч убачыў мора падчас тэрміновай службы ў Чырвонай Арміі ў 1939 годзе. Пасля вучэбкі ён быў накіраваны ў 121-ы горнастралковы полк 9-й горнастралковай дывізіі Закаўказскай баявой акругі, што размяшчаўся ў г. Почы недалёка ад Батумі Грузінскай ССР.

Ды дзівіцца на незвычайныя для беларусаў ландшафты навабранцу не было калі, уся ўвага і старанне накіроўваліся на спасціжэнне воінскай справы. Часта выбіраліся ў горы, каб непасрэдна на мясцовасці замацоўваць атрыманыя веды. Хто ж тады ведаў, што ў хуткім часе баявыя заданні з вучэбных стануць сапраўднымі…

– Калі пачалася вайна, перад войскамі акругі стаяла задача – супрацьдзейнічаць варожаму дэсанту і прыкрываць дзяржаўную мяжу ад Чорнага мора да Каспію. Гэта ж быў стратэгічны накірунак, бо калі б фашысты захапілі ўзбярэжжа – Савецкі Саюз згубіў бы частку свайго флоту. Таму, можна сказаць, стаялі насмерць, адбіваліся, як маглі. Баявыя дзеянні разгарнуліся і на беразе, і ў гарах Каўказа. Супрацьстаялі нам добра падрыхтаваныя салдаты “Эдэльвейса”, якія валодалі ўсімі відамі баявых дзеянняў у гарах. Там я і атрымаў сваё першае раненне. Зачапіла шыю і руку асколкамі ад гранаты, перабіла пальцы, – успамінае ветэран.

“Падлатаўшы” баявыя раны, Уладзімір Міхайлавіч ізноў трапіў у самае пекла: марская пяхота сумесна з сухапутнымі войскамі   вялі   цяжкія  баі   за г. Керч. Паласа абароны на падыходах да горада была працяг-ласцю 35 кіламетраў. У пачатку лістапада пераўзыходзячыя сілы праціўніка прарвалі абарону нашых войскаў на Ак-Манайскім участку. Па загаду камандавання ў раён прарыву для ўдзелу ў ар’ергадных баях быў кінуты і полк, дзе служыў стралком Уладзімір Сінькевіч.

– Немцы пёрлі, мы не здаваліся, стаялі пад градам куль і артабстрэламі. Колькі нашых там палягло, не ведаю. Казалі, што амаль з тысячы вярнуліся каля дзвюхсот чалавек. Мяне таксама параніла – разрыўная куля трапіла крыху паніжэй спіны. Чатыры месяцы тады адваляўся ў шпіталі , – расказвае Уладзімір Сінькевіч.

Пасля таго, як пралячыўся, наш суайчыннік-чырвонаармеец трапіў ужо на Паўднёвы фронт пад Наварасійск. Там таксама “сумаваць” не прыйшлося. Пасля зрыву савецкімі войскамі планаў нямецкага камандавання па захопу Каўказа, фашысты вырашылі авалодаць партовым горадам і далей наступаць уздоўж узбярэжжа Чорнага мора па накірунку да Батумі. Часткова ажыццявіць гэты план ім удалося. Вораг стварыў на Таманскім паўвостраве так званую Блакітную лінію. Яе фалангі ўпіраліся ў Азоўскае і Чорнае моры. Асабліва ж быў умацаваны Наварасійск.

–  Я быў прыкамандзіраваны да 83-й асобнай брыгады марской пяхоты. Цяжка нам даўся гэты порт. Сем месяцаў стаялі пад ім. Некалькі разоў займалі, потым зноў даводзілася адступаць. Фашысты сіл не шкадавалі, толькі б замацавацца ў горадзе. Але і ў нас быў загад – Наварасійск не аддаваць. У пачатку верасня нашай брыгадзе давялося весці асабліва жорсткія вулічныя баі, мы папалі ў акружэнне, дзе змагаліся амаль тыдзень. Не ведаю, як удалося стрымаць націск немцаў, якіх, здавалася, было раз у дзесяць больш, чым нас, ды ўсё ж прарваліся. Аднак адстаяць стратэгічны пункт цалкам так і не ўдалося, часткі савецкіх войскаў замацаваліся на ўскраіне.

А потым высадзіліся на Малой Зямлі, дзе таксама давялося «пакаштаваць перцу». Кожны будынак, кожны метр зямлі знаходзіўся пад перакрыжаваным  агнём  і асвятляўся ракетамі. А мы ішлі. Паўзком, сціснуўшы зубы, расчышчалі плацдарм для асноўных сіл…

Калі Малая і Вялікая землі злучыліся, марская пяхота зноў пайшла ў наступленне. Зноў вызвалення чакалі добра знаёмыя па абарончым баям Керч, Наварасійск, Севастопаль. Менавіта пад апошнім завяршыў службу доблесны чырвонаармеец Сінько – яшчэ адно раненне аставіла напамін пра вайну на целе ветэрана. А “крымскі сувенір” Уладзімір Міхайлавіч носіць каля сэрца сёння – асколак, які трапіў яму ў грудзь, так і не змаглі дастаць.

“Вестку пра перамогу я сустракаў у шпіталі, дзе правёў год перад тым, як вярнуцца дадому. Атрыманае пад Севастопалем у 1944 годзе раненне аказалася даволі цяжкім, і ў дзеючую армію я так і не вярнуўся, быў камісаваны”, – горка ўздыхае ветэран, ды ўсё ж не скардзіцца на лёс. Нягледзячы на тое, што давялося яму ісці ў ар’ергардзе самых кровапралітных Крымскіх наступальных аперацый і стаяць у першай лініі абароны партовых гарадоў, любанчанін усё ж вярнуўся дадому. Стомленым, пакрамсаным, але жывым…

Святлана КРЫВАЛЬЦЭВІЧ.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія