Вайна як кропка адліку


Вось так выглядае новая кніга І.А. МУРАВЕЙКІ “Я – Іван з Беларусі”

Старэйшына літаратурнага цэха Беларусі, дзіцячы паэт Іван Муравейка, які жыве і працуе ў Любані, па-ранейшаму ў баявым і творчым страі. Мінула семдзесят гадоў пасля страшных, трагічных падзей Вялікай Айчыннай вайны. А ён, чалавек, які франтавым сцежкам пачаў адлік з Вязьмы, Смаленска, жывы і радуе чытача сваімі новымі творамі. Няма, відаць, вышэйшага шчасця, як пражыць такое напоўненае, насычанае, багатае на творчыя здабыткі жыццё.

 

Новая кніга Івана Андрэевіча Муравейкі – ёмісты том “Я – Іван з Беларусі”, складзены з апавяданняў, нарысаў, успамінаў, паэм, балад, вершаў. Многія радкі напісаны яшчэ ў гады ваеннага ліхалецця. Як сведчанне – і подпісы пад паэтычнымі і празаічнымі тэкстамі: 1943, 1944, 1945… Тут варта, відаць, нагадаць і такі радок з ваеннай біяграфіі Івана Муравейкі: у 1944 годзе камандзіра ўзвода, даваеннага студэнта Камуністычнага інстытута журналістыкі ў Мінску, пачынаючага паэта прызначаюць карэспандэнтам газеты “Красный воин” 47-й гвардзейскай стралковай дывізіі. А ў лістападзе таго ж года Іван Муравейка становіцца журналістам газеты “Наступление” 74-й гвардзейскай стралковай дывізіі, затым  трапляе на службу журналістам штодзённай газеты 8-й гвардзейскай арміі. У Берліне наш зямляк пакінуў на рэйхстагу свой надпіс: “Я – Іван з Беларусі”.

. Юбілейны медаль і словы віншавання пісьменніку ад намесніка старшыні Любанскага райвыканкама Т.М. ДАМАШЭВІЧ і ваеннага камісара раёна С.А. ГАРДЗІЙКІ

. Юбілейны медаль і словы віншавання пісьменніку ад намесніка старшыні Любанскага райвыканкама Т.М. ДАМАШЭВІЧ і ваеннага камісара раёна С.А. ГАРДЗІЙКІ

Многія творы, сабраныя ў кнігу, – своеасаблівы каментарый да публікацый ваеннага часу. А тады, у ваенным ліхалецці, Іван Муравейка пісаў вершы, нарысы, карэспандэнцыі, ствараў салдацкі гумар, рабіў усё, што выяўляла здольнасці, магчымасці мастацкага слова ў палымянай барацьбе з фашысцкім супастатам. Сёння гэтыя тэксты ўспрымаюцца як літаратурныя дакументы свайго гераічнага і трагічнага часу, чым кніга асаблівая і цікавая.

Следам за аўтарам мы гартаем падшыўку салда-цкай шматтыражкі: “…У мяне захаваліся падшыўкі нашай дывізійнай газеты «Наступление” за апошнія паўгода вайны. Вось першы нумар ад 1 студзеня 1945 года. Да Перамогі заставалася чатыры месяцы. Першая старонка – віншавальны лозунг: “С победным Новым годом, товарищи!”.  Перадавы артыкул абвяшчае: “Близится окончательный разгром фашистской Германии. Красная Армия по приказу     Верховного    Главнокомандующего несет свое победное знамя к Берлину!”

Другая старонка газеты адкрываецца маім артыкулам “Все дороги ведут на Берлин”. Прыжмурыў вочы і ўбачыў камандзіра стралковай роты, гвардыі старшага лейтэнанта Васіля Сядова…”

І далей: “Чацвёртая старонка газеты – сатырычна-гумарыстычная пад рубрыкай “Поздравляем вас, подлецы-гитлеровцы, с последним годом вашего существования!”

Было ад чаго пасмяяцца, павесяліцца. У дасціпных карыкатурах “Новогодняя осина” і “Мы найдем эту рожу” ўсе пазналі Гітлера і яго кампаньёнаў. “Віншавальныя” тэлеграмы гітлераўскім верхаводам паслалі праз газету чырвонаармеец І. Каралёў, разведчык Т. Марын, майстар штыкавога бою Хайрулін і інш. У адной з тэлеграм гаворыцца: “Грабежніку Герынгу. Для папаўнення калекцыі нарабаванага табой дабра пасылаю ў тэрміновым парадку свой фугасны снарад. Артылерыст Канавалаў”.

Старонку падрыхтаваў асабіста я. Асабліва карпатліва давялося выразаць на лінолеуме карыкатуры. Нялёгка дамагчыся таго, каб персанажы былі падобнымі на арыгіналы”.

Чытаючы кнігу, знаёмішся з воінамі розных нацыянальнасцяў. Расказваючы пра іх ваенныя подзвігі, Іван Муравейка акрэслена выяўляе пазіцыю пісьменніка-інтэрнацыяналіста. З цікавасцю чытаюцца старонкі пра калег нашага земляка па працы, службе ў ваеннай журналістыцы. Згадаем хаця б некаторыя імёны: маёр Міхаіл Шыбаліс, капітан Павел Шабунін… Усе яны сталі пасля вайны вядомымі журналістамі, творцамі. А тады, у 1940-я, былі для Івана Муравейкі добрымі сябрамі, пабрацімамі, настаўнікамі і паплечнікамі.

Кніга Івана Муравейкі, на мой погляд, павінна прыйсці ў школу, варта параіць юнаму чытачу сустрэць з ёю і 70-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і – на будучы год – 70-годдзе Вялікай Перамогі. Хацелася б, каб пра новы плён творчай працы беларускага літаратара ведалі і ў Расіі, бо многія старонкі зборніка “Я – Іван з Беларусі” расказваюць пра яго баявых пабрацімаў з розных куткоў далёкай і блізкай краіны-суседкі.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія