І на МАЗе, і на «Расе» – прадукцыйна


Пасля заканчэння Рачэнскай адзінаццацігодкі Максім Кукраш набываў спецыяльнасць цесляра-сталяра-станочніка ў Салігорскім дзяржаўным каледжы. Але так сталася, што атрыманыя там прафесіянальныя навыкі малады чалавек выкарыстоўваў толькі паўгода, падчас адпрацоўкі ў адкрытым акцыянерным таварыстве «Будтрэст №3 Ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі», ды яшчэ дома пры правядзенні рамонту.

Калі выконваў свой грамадзянскі абавязак перад Бацькаўшчынай, Максім пераасэнсаваў жыццёвыя пазіцыі і вырашыў змяніць сферу дзейнасці. Пасля службы вярнуўся ў аграгарадок Рачэнь. Неўзабаве прайшоў курсавую падрыхтоўку для атрымання права кіравання транспартнымі сродкамі катэгорыі «B», «C», «E» і стаў працаваць у мясцовай гаспадарцы. У калектыве ААТ «Рачэнь» Максім Кукраш, уласна кажучы, не так даўно – паўтара года. Аднак ужо заслужыў павагу і калег-шафёраў, і кіраўніцтва сваімі руплівасцю, адказнасцю. Малады працаўнік любую справу робіць з ахвотай. «Гэта сапраўды маё, – прызнаецца вадзіцель. – За рулём я адчуваю сябе ўпэўнена».

Дарэчы, Максім Кукраш аднолькава выдатна ўпраўляецца і з кіраваннем грузавой аўтамашынай МАЗ, на якой ажыццяўляе перавозкі розных грузаў (зерня, кармоў, будаўнічых матэрыялаў і інш), і апырсквальнікам «Раса». На такім агрэгаце Максім Уладзіміравіч сёлета ў перыяд веснавых палявых работ унёс вадкія мінеральныя тукі на плошчы 1 955
гектараў, дзённая выпрацоўка складала да 190 га – гэта важкі паказчык, лепшы ў раёне.

Наталля Вілента.

Фота аўтара.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія