Спаборніцтва на жніве разгараецца


Прайшоў якраз тыдзень, як на Любаншчыне быў дадзены старт уборачнай кампаніі. Хлебаробы актыўна ўключыліся ў работу, у выніку па стане на 27 ліпеня скошана 2 252 гектары збожжа, што складае 11% ад запланаванага (47% было на ўказанае чысло ў 2016 г.).

Спаборніцтва на жніве разгараецца Спаборніцтва на жніве разгараецца 1

 

Працаўнікі гаспадарак выкарыстоўваюць па максімуму кожны пагодлівы дзень. Аднак частыя дажджы пакуль не даюць разысціся на поўную моц. Між тым на жніве ўжо вызначыліся лідары раённага спаборніцтва  сярод сельгасарганізацый і ў індывідуальным заліку. У кагорце перадавікоў хлебаробы адкрытых акцыянерных таварыстваў «Рачэнь», «Асавец-агра», «Забалацкі», «Чырвоная Змена» імя К.І. Шаплыкі», КСУП «Таліца-агра».

Вялікая ўборачная кампанія разгорнута ў ААТ «Рачэнь». Збожжавыя палеткі таварыства займаюць 3 340 гектараў, што на 1 300 га больш, чым было летась. Гэта другая па велічыні плошча пасля ААТ «Забалацкі» (3 510 га) пад зерневымі і зернебабовымі культурамі ў раёне. Як вядома, так сталася па прычыне ўзбуйнення ААТ «Рачэнь» шляхам далучэння да яго ААТ «Атраднае-агра». Разам з тым умацаваліся і працоўныя рэзервы. Зараз на хлебных нівах гаспадаркі працуе 12 камбайнавых экіпажаў, у тым ліку два маладзёжныя. Экіпаж вопытных камбайнераў МЕГА-350 у складзе Аляксандра Кійко і Ігара Кірдуна (на здымку 1 злева направа) лідзіруе па намалоце зерня не толькі ў сваёй гаспадарцы, але і ў раёне. Падчас вымушаных перапынкаў яны не трацяць марна ніводнай хвіліны, аглядаюць, правяраюць, наладжваюць сваю «баявую» машыну.

Як паведаміў выконваючы абавязкі галоўнага агранома ААТ Аляксей Варабей, усе хлебаробы таварыства стараюцца. Так, па стане на раніцу 27 ліпеня ўбрана 665 гектараў (38% ад плана), намалот склаў 1 879 тон збожжа. З новага ўраджаю на Слуцкі камбінат хлебапрадуктаў адпраўлена 281 тона жыта – 45% ад агульнага плана дзяржзаказу па ААТ. Нагадаю, летась працаўнікі яго таксама адны з першых справіліся з даведзеным заданнем.

Падчас наведвання карэспандэнтамі раёнкі названай сельгасарганізацыі на зернетаку, што ў вёсцы Новая Дуброва, ішла чарговая загрузка шматтоннага грузавіка жытам для адпраўкі яго ў Слуцк (на здымку 3).

Працэс засыпкі збожжа кантралююць машыністы зернесушыльнага комплексу «ЗСК-40Ш» Сяргей Карповіч і Уладзімір Ахрамейка (на здымку 2 злева направа). Абодва яны з раніцы і да позняга вечара на рабоце, старанныя, вельмі адказныя, зараз увайшлі ў лік лідараў раённага спаборніцтва працаўнікоў, задзейнічаных на дапрацоўцы збожжа. Дарэчы, на тэрыторыі ААТ «Рачэнь» чатыры зернетакі, таму ўраджай размяркоўваецца больш-менш раўнамерна – няма аўралу.
У Н. Дуброве шчыруюць пазменна  дзве брыгады паляводаў. І для іх працы хапае. Адна з першачарговых задач – захаваць ад непагадзі ураджай, што пакуль на вуліцы.

У хлебаробаў Любаншчыны наперадзе яшчэ шмат работы. Жадаем працаўнікам ніў, зернетакоў плёну ў працы, спрыяльнага надвор’я і дабрабыту.

Алена РАДКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія